Куток беларускай мовы
Страшэнны сакрэт дзядоў
Нашыя бацькі і дзяды: Ой, развялося гэтых квадрабобраў-курваў, апрануцца на жывёлаў і пярдоляцца ў сракі. А вось ў нашыя часы
У часы нашых дзядоў:
Хлопец ператварыў тую самую застаўку з прагнозу надвор'я ў хард-тэхна
Калі вы нарадзіліся ў Беларусі, то слова «надво'е» ў вас на сэнсарным узроўні суправаджаецца ў галаве той самай фартэпіяннай мелодыяй.
Аднак мы амаль упэўненыя, што яшчэ нікому не прыходзіла ў галаву зладзіць пад яе рэйв.
Музыканта завуць Данііл, але для мінскай электроннай сцэны ён больш вядомы пад імем NPD. Хлопцу 20 гадоў, і ён займаецца электроннай музыкай і арганізацыяй мерапрыемстваў крыху больш за год:
— Мяне даўно прасілі ўзяць у якасці сэмпла нейкую знаёмую для ўсіх мелодыю і ператварыць яе ў хард-тэхна. Спачатку я хацеў узяць «Калыханку», але атрымалася, што мелодыя з прагнозу надвор'я ператварылася ў трэк хутчэй і гэтак усім зайшла.
З «Калыханкі», дарэчы, трэк таксама ў выніку атрымаўся — я яго прэзентую якраз 31 жніўня. Наогул, гэта крута, што беларусы так рэагуюць на сваё. Мяне ўжо запрашаюць выступаць на вялікіх электронных варушняках у Маскве, але я адмаўляюся. Хачу пакуль напісаць яшчэ трохі беларускага і прыцягнуць увагу нашых людзей да электроннай музыкі.
https://t.me/onlinerbel/2333
Першы беларускі анімацыйны серыял
На ютуб канале Байбус адбылася прэм'ера першага беларускага анімацыйнага серыялу "Няспайка". Галоўны герой серыялу, гарадцкі хлопчык, які трапіўшы да бабулі ў вёску сустрэўся там з сапраўднымі беларускім таямніцамі у якія яго пасвячае катападобны дамавік - Хатнік
на дадзены момант выйшла ўжо пять кароткіх на пяць-сем хвілінаў серый
З чаго і што п'юць сапраўдныя беларусы
«Дарогамі дзядзькі Язэпа». Вось што можна пабачыць на малой радзіме Драздовіча
Дзіваком яго лічылі простыя людзі, але прымалі за свайго, таму называлі – дзядзька Язэп. Драздовіча параўноўваюць з Леанарда да Вінчы і Напалеонам Ордай. Для нас ён у адной асобе – мастак, графік, скульптар, этнограф, фалькларыст, археолаг, пісьменнік, настаўнік. А яшчэ вечны вандроўнік, прарок і небазнаўца. Напярэдадні споўнілася 135 год з дня нараджэння Язэпа Драздовіча. Даведаліся на яго малой радзіме, якія арыгінальныя работы гэтага аўтара можна пабачыць толькі там і якім памятаюць мастака на Вiцебшчыне
Глыбоцкі раён: кожная гаспадыня марыла мець яго маляванку
Тут на Глыбоччыне, а некалі ў Дзісенскім уездзе Віленскай губерні, ён нарадзіўся, правёў апошнія гады і пахаваны. На месцы засценка Пунькі, дзе Язэп Драздовіч зʼявіўся на свет, пяць год таму ўсталявалі памятны знак. Сёння тут гаспадарыць прырода – дом знаходзіўся на ўскрайку Галубіцкай пушчы. Прадставіць, як яно некалі ўсё тут было, можна па малюнках самога Язэпа Нарцызавіча.
Яго сямʼя пакінула Пунькі пасля смерці бацькі. Драздовічы хоць і шляхцічы, але збяднелыя, таму маці Юзэфе Янаўне з шасцю дзяцьмі давялося пераязджаць з адной хаты ў другую, арандуючы зямлю.
З нагоды 135-годдзя свайго славутага земляка ў Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі рыхтуюць выставу «Вяртанне вечнага вандроўніка». Апошняе падарожжа ў яго было якраз па малой радзіме – паміж дзвюма рэчкамі Мнютай і Аутай.
Як згадвае ўспаміны жыхароў Глыбоцкага раёна навуковы супрацоўнік Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея Уладзімір Мірончык, зʼяўленне Драздовіча ў вёсцы ўспрымалася як падзея. Сяляне звалі яго па-простаму – дзядзька Язэп. Ён рабіў партрэты людзей, маляванкі. Кожная гаспадыня марыла ўпрыгожыць сцяну ў сваёй хаце яго маляваным дыванком. У сваіх дзённіках Язэп Драздовіч адзначаў, што гэта робіць не толькі ад «безрабоцця», але і дзеля развіцця ў народзе мастацкага эстэтычнага пачуцця, што гэта яго доўг перад радзімай. І сябе ён называў вандроўным народным мастаком.
– А яшчэ Язэп Нарцызавіч ладзіў адукацыйныя лекцыі, напрыклад, на астранамічныя тэмы, – працягвае аповед навуковы супрацоўнік музея. – Скарыстоўваючы газавую лямпу і гарбуз, тлумачыў, як усё наладжана ў сонечнай сістэме, як ідзе свяціла па небасхіле, як вакол яго круціцца наша Зямля.
Язэп Драздовіч першы з нашых мастакоў звярнуўся да касмічнай тэмы. У сваіх снах жыў на Месяцы, Марсе, Сатурне, а затым пісаў карціны i аповесцi.
Ён быў прафесійным мастаком, таму яго маляванкі значна адрозніваліся ад тых, якія рабілі самавукі. Але простыя людзі, напэўна, не ўяўлялі іх сапраўднай каштоўнасці, і калі прыйшла мода на вытворчыя дываны, здымалі са сцен працы дзядзькі Язэпа і адпраўлялі на гаспадарчыя патрэбы. Са шкадаваннем навуковы супрацоўнік Глыбоцкага музея адзначае, што шмат такiх дываноў было згублена, пакуль імя iх аўтара заставалася ў забыцці. Але ж у 1990-2000-я гады – перыяд павышанай цікавасці да асобы і творчасці Язэпа Драздовіча – усё змянілася.
– На гэтай хвалі не толькі музеі праводзілі пошукавыя экспедыцыі па вёсках, але і прыватныя калекцыянеры. Вельмі шмат чаго раскупілі яны, – гаворыць Уладзімір Мірончык. – Таму сёння нешта невядомае з прац Драздовіча вельмі цяжка знайсці. Напрыклад, на адным аўкцыёне прапаноўваюць карціну «Маладыя» з першапачатковай цаной амаль 6 тысяч беларускіх рублёў.
Сёння ў Глыбоцкім музеі можна пабачыць рарытэтныя работы Язэпа Драздовіча: карціну з фантастычным пейзажам прыгожай далёкай краіны і маляваны дыван – начны краявід з замкам і дзвюма белымі лебедзямі.
Шаркаўшчынскі раён: экскурсіі замоўлены на месяц наперад
У вёсцы Германавічы знаходзіцца адзіны ў нашай краіне музей, які носіць імя Я.Н. Драздовіча.
– Так, Язэп Драздовіч – глыбоцкі, але і мы лічым яго сваім, – падкрэслівае дырэктар Мастацка-этнаграфічнага музея імя Я.Н. Драздовіча Людміла Навіцкая і пералічвае факты: – Недалёка ад Германавічаў жыла яго маці. Тут у 1919 годзе ён заснаваў культурна-асветніцкае таварыства «Заранка» і бібліятэку. Усе, хто хацеў вучыцца чытаць і пісаць, маглі гэта зрабіць. Таксама праводзіліся заняткі па харавых спевах, ставіліся спектаклі, праводзіліся лекцыі. Сёння ў фондах музея ў Германавічах – 38 работ Язэпа Драздовіча, 14 з іх прадстаўлены ў экспазіцыі, 24 захоўваюцца ў фондасховішчах. Сярод іх – жывапісныя і графічныя працы, маляванкі і тры кія. Язэп Нарцызавіч яшчэ быў знатны разьбяр па дрэве.
На дзень нараджэння Язэпа Драздовіча ў музеі запланавалі інтэрактыўную праграму «Ад мараў да зорак», з наведваннем яго магілы ў Ляплянах, што ў Глыбоцкім раёне. Дырэктар пераканана: жадаючых пабыць на свяце будзе многа.
– З 2019 года ў нас вельмі шмат турыстаў, вельмі, – з задавальненнем адзначае Людміла Навіцкая. – На ўвесь кастрычнік па суботах экскурсіі па Драздовічу ўжо замоўлены. Прыязджаюць і беларусы, і расіяне, і латышы, і кітайцы.
Каму недастаткова знаёмства з музейнай экспазіцыяй, можа адправіцца ў вандроўку «Сцяжынкамі Язэпа Драздовіча». Старт ад Германавічаў, а першы прыпынак у вёсцы Сталіца, дзе Язэп Нарцызавіч арганізаваў беларускамоўную школу. Далей заязджаюць у Ляскова, там мастак шмат разоў спыняўся ў доме Восіпа Балошкі, пісаў партрэты яго дачок і мясцовасці. У Лужках турыстам раскажуць, як у гэтай вёсцы Язэп Нарцызавіч настаўнічаў. Перад вяртаннем у Германавічы аўтобус спыніцца каля пагосту, дзе пахавана маці мастака – Юзэфа Янаўна. Надмагільная пліта зроблена па замове і эскізу Язэпа. Менавіта маці, нягледзячы на беднасць, дала сыну мудрыя жыццёвыя парады, блаславіла на шлях у мастацтва.
– Прыязджайце да нас, – запрашае дырэктар музея. – У працах Драздовіча асаблівая аўра, як ў маляванках, так і ў касмічных малюнках, вы гэта адразу адчуеце. Ён называў сябе прарокам і прадказаў палёт чалавека ў космас. Язэп Драздовіч – самабытная, велічная асоба ў гісторыі беларускага мастацтва і культуры.
Пазнаёміцца са спадчынай Язэпа Драздовіча таксама можна ў нацыянальных сталічных музеях – мастацкім і гістарычным, у бібліятэцы імя Якуба Коласа. У Заслаўе ў Музеі маляванкі прадстаўлена багатая калекцыя яго маляваных дываноў.
Супрацоўнікі Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея распрацавалі экскурсійныя маршруты. Так, аматарам ровараў прапануюць пакруціць педалі «Дарогамі дзядзькі Язэпа». Асаблівасць маршрута ў тым, што турысты робяць прыпынкі ў вёсках і мястэчках, дзе вандраваў Драздовіч, чытаюць яго дзённік, знаёмяцца з археалагічнымі помнікамі, якія ён даследаваў.
Як зрабиць гэты куток хаця б пакоем ?)))
Першае , як на мой погляд, як што.Гэта карыстаца рускай раскладкай.Чаму- а каб усе магли чытаць больш менш правильна.Другое, изноу на мой асабисты погляд, усим чытаючым напаминаць -што па беларуску пишучы, памылки ни зробиш)).И гэта ни жарт.Бо як пачуу(гэта ни памылка и ни аписка, гэта на канцы У кароткае, як Уинстан чытаць трэба)),гэдык и написау.
Адным словам пераводзиць да нас , маю на увазе грамацеяу ад прыроды, больш тых што сумляваяца у сваёй граматнасци.)
Пакуль што у мяне усё.Адразу прабачаюся як каго пакрыудзиу.