Сообщество - Куток беларускай мовы

Куток беларускай мовы

168 постов 231 подписчик

Популярные теги в сообществе:

21

Маладыя і гарачыя!

Спытайце САМі - шоу, дзе людзі з розных творчых сфер знаёмяцца і задаюць адно аднаму прафесійныя і не толькі пытанні. Сённяшнія госці: тыктокер Ілья і паэтка Ганна.

Ілья: https://www.instagram.com/shynkarenkaa/

Ганна: https://www.instagram.com/gannaczka/

16

Шляхціц Завальня - беларускае фэнтэзі

Усім падаецца, што жанр фэнтэзі быў створаны заўзятарамі прафэсара Толкіна, хаця сёй-той можа прыпомніць творы Лаўкрафта і Говарда пачатку дваццатага стагоддзя. А што калі на Беларусі творы ў гэтым жанры ствараліся яшчэ ў сярэдзіне стагоддзя дзевятнаццатага.
Аб Яне Баршчэўскім і ягоным "Шляхціцы Завальні" Андрэй Хадановіч

Каляды разам з Маляванычам. Вечар восьмы і дзявяты

“Мышка Пік-Пік чула ад Вераніччыных Мамы і Таты, што хутка настане Новы год і тады прыйдзе Дзед Мароз з падарункамі. А ў падарунках абавязкова будуць цукерачкі. Мышка Пік-Пік была вельмі вучонай мышкай, і яна ведала, як выглядае Дзед Мароз: ён быў намаляваны на ўсіх навагодніх паштоўках, якія прыносілі ў кватэру. У Дзеда Мароза вялікая белая барада і вусы, чырвоная шапка, доўгі чырвоны кажух, у адной руцэ – доўгі кій, у другой – самае галоўнае – вялікі мех з падарункамі!”

Памёр адзін млынар і пакінуў сваім тром сынам толькі млын, асла ды ката... Старэйшы брат узяў сабе млын, сярэдні - асла, а малодшаму дастаўся кот. Вельмі смуткаваў малодшы брат, што выпаў яму такі горкі лёс. Але Кот яму адказаў такім разважным і сур'ёзным голасам:
- Не журыцеся, мой гаспадару, дайце мне лепей якую торбу ды купіце боты - каб мне было ў чым лазіць па кустах. А тады ўбачыце, што не такая ўжо благая вам выпала доля, як здаецца...

Показать полностью 1
Отличная работа, все прочитано!