tubylezgudzii

tubylezgudzii

На Пикабу
рейтинг 0 подписчиков 0 подписок 6 постов 0 в горячем

Фота беларускіх міратворцаў у Ліване⁠⁠

З 2010 па 2023 год у складзе Часовых сіл ААН у Ліване (UNIFIL) знаходзілася група беларускіх міратворцаў - байцоў міратворчай роты 103-й Віцебскай паветрана-дэсантнай брыгады і 432-га Галоўнага ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра.

Показать полностью 8

Нацысцкая інфармацыйная лістоўка з экспазіцыі Новага замка ў Гродна⁠⁠

Нацысцкая інфармацыйная лістоўка з экспазіцыі Новага замка ў Гродна

Цікава заўважыць тут ужыванне слова "расейцы", якое азначае нашых усходніх суседзяў. І калі са словамі "рускія" (этнонім у значэнні ўсходнеславянскі народ) і "расіяне" (палітонім у значэнні жыхары Расіі) і "расейцы", у залежнасці ад кантэксту, можа быць як этнонімам, так і антонімам. Гэта значыць паралельна з "руская мова", "рускія традыцыі" і "расійскі ўрад", "расійскае грамадзянства" ёсць "расейская мова", "расейскія традыцыі", "расейскі ўрад" і "расейскае грамадзянства".

Показать полностью 1
7

Працягваючы тэму беларусафіліі ў Расіі⁠⁠

Я раней ужо разглядаў, што думаюць некаторыя расіяне пра беларускую мову ў TikTok. Цяпер варта звярнуцца да інтэлектуалаў. (ну вельмі мне спадабаецца тое, як нашае бачыцца чужымі вачамі)

Працягваючы тэму беларусафіліі ў Расіі

Пачнем з царскіх часоў. У XIX стагоддзі рускія навукоўцы звяртаюць асаблівую ўвагу на Паўночна-Заходні край. Паўстае новы напрамак даследванняў - беларусазнаўства. Яны знаёмяцца з побытам, гаспадаркай, гісторыяй, культурай і мовай рэгіёну, пачаць самыя адметныя і цікавыя рысы.

Філолаг І. І. Сразнеўскі (1812-1870) адзначаў архаічнасць беларускіх гаворак, што цікава з пункту гледжання даследвання гісторыі рускай мовы і яе станаўлення. «Белорусское наречие, сохранившее в себе множество древнейших черт языка славянского, заслуживает самого пристального внимания науки, ибо без его изучения невозможно составить полной картины истории нашего языка».

Аналагічнае пісаў І. С. Аксакаў (1823-1886): «Белорусское наречие представляет собой драгоценный памятник народной старины; в нем слышится та непосредственная простота и древность речи, которая так важна для понимания корней всего русского слова».

Дзеячы таго перыяду разглядалі беларусаў як частку больш вялікага рускага народа, а беларускую мову - як гаворку рускай мовы. Паводле тагачаснай дзяржаўнай ідэалогіі, рускі народ складаўся з трох частак - вялікарусаў (то ёсць рускіх у сучасных значэнні), маларосаў (то ёсць украінцаў), беларусаў. Хоць беларушчыне адмаўлялася ў самастойнасці, але для інтэлектуалаў гэта не перашкаджала ў яе вывучэнні. Аднак мове беларускай прызнавалася месца толькі ў размовах простых людзей. Так, В. Р. Бялінскі (1811-1848), праўда адносна ўкраінскай, пісаў: «Народный же язык, при всей его поэтичности, не может быть языком науки и высокой литературы».

Ужо дзякуючы дзеячам першай чвэрці XX стагоддзя - і прыхільнікам Рады БНР, і беларускім бальшавікам, і нават пэўным расійскім бальшавікам, што змагаліся са старымі царскімі пастулатамі, - у рускім асяроддзі беларушчыну разглядаюць не як частку, разнавіднасць "русскости", а як ўжо самастойную культуру.

Адпаведна сярод інтэлектуалаў Расіі паўстае разуменне самастойнасці беларушчыны, што гэта нешта асобнае, адрознае ад іх, але і адначасна роднаснае. Ну, а ўсе думкі інакш, адпаведна, звязаны выключна з палітычнымі маніпуляцыямі радыкальнай плыні рускага нацыяналізму (менавіта радыкальнай плыні, ультранацыяналістычнай, а не плыні звычайных абаронцаў і папулярызатараў рускай культуры), якія ніяк не суадносяцца з навукай. Вось што казаў Уладзімір Плунгян: «Если бы между русским и белорусским были только орфографические различия, то это был бы, строго говоря, один и тот же язык. Но русский и белорусский языки различаются, конечно, не только орфографией».

Ну гэта навукоўцы, а што там па творчаму асяродку? Вядома, пісьменнікі і паэты розных краін і моў актыўна вывучаюць творы адзін аднаго, і як вынік такіх культурных кантактаў мы маем водгук Максіма Горкага пра нашую літаратурную гвардыю: «Это очень интересные ребята! Так просто пишут, так ласково, грустно, искренне. Нашим бы немножко сих качеств. О, господи! Вот бы хорошо-то было!».

Показать полностью 1

Руская беларусафілія ў ТikTok⁠⁠

Кожны беларускі беларусалюб думаў: як жа абгрунтаваць сваю цікавасць да беларушчыны перад людзьмі, якія бачаць у гэтым штосьці дзівоснае і дурное? У гэтай сітуацыі да нас прыходзіць дапамога з самага нечаканага боку.

Спярша ўспомніце, як часта вы сутыкаліся ў TikTok, іншых платформах і сацыяльных сетках ці ў рэальным жыцці з грэблівым стаўленнем расіян да беларускай мовы ці культуры? Мяркую, бачылі хоць адзін каментар кшталту "колхозный язык/кому нужна вымирающая мова, на которой никто не говорит/лучше говорить на перспективных и распространённых языках/ахахаха, дЫплом". Паралельна з тым ідуць тэзісы пра нацыяналізм, літвінізм, адсылкі на Украіну, спробы Захаду і/або апазіцыі ўтварыць культурны раскол паміж Беларуссю і Расіяй.

І гэтыя людзі сябе адносяць да этнічных рускіх, але этнічныя рускія адносілі іх назад))))

Такія з'явы ёсць следства асобнай чалавечай неадукаванасці і безкультаршчыны і палітычнай апрацоўцы, што з аднаго лагера, што з другога. Але больш заўважны той, хто грамчэй крычыць. Звычайнаму расіяну няма цікавасці да таго, як і ў якіх справах беларусы ўжываюць беларускую мову. Яму да дупы. Камусьці наогул беларушчына адгукаецца ў сэрцы.

Вось для прыкладу возьмем блогерак з фіялагічнага сегменту ТТ - Арыся і Мария Берестова. Абедзве расіянкі, але так апынулася, што зацікавіліся беларускай мовай. Ім таксама каментары пісалі абурэнні. Але што яны казалі ў адказ?

  1. Вывучэнне беларускай мовы дае нам "ключыкі" для разумення іншых славянскіх моў. Калі засвоіць у жыцці толькі адну славянскую мову (напрыклад, рускую), то разуменне іншых будзе давацца складана. А вось калі засвоіць рускую ў кааперацыі з якой-небудзь, напрыклад, славацкай, то значна павялічыш успрыманне ўсіх іншых.

  2. Праз беларускую можна паглынуцца і ў сваю родную рускую мову. Валоданне сваяцкай мовай дае большае разуменне сваёй уласнай, яе развіцця і эвалюцыі. Берестова прыводзіла прыклад са словам "чрезвычайный", якое ёсць далёкім сваяком беларускага слова "звычайны". У працэсе развіцця мовы "звычайны" быў выцеснуты "обычный", хоць у слове "чрезвычайный" корань слова захаваўся.

  3. Вайб, прыгажосць, файна. Ім гэта спадабаецца. Як іншым спадабаецца французская мова ці культура, карэйская, японская. Кожнаму сваё.

Да прыкладу, ролік, здаецца, ад школьніка ці школьніцы. Карыстальнік, відаць, захапіўся вайбам белмовы і ўкрмовы. Яму здавалася файным ужываць запазычанні з іх. Толькі ўявіце, як бы пераўтарыўся рускі моладзевы сленг, дай гэтаму дзяцюку волю: замест "рофл" - жарт, "скуф" - стары пернік, "олдскульны" - старажытны))))

З той жа оперы ролік ад пецярбуржанкі, мара якой - вывучыць беларускую мову.

Да гэтага пункту трэба дадаць відос пад беларускую версію "Матушка зямлі" з подпісам у апісанні "Я начала учить белорусский язык! мне нравится ваш язык".

Ці нават ролік іншай расіянкі з яе вандроўкі па Мінску з гукам нашага метро. Ад ёй жа - відэа з народнай песняй "Ульяніца" і беларускай "Матухна вясна".

Гэтыя дзве маладыя асобы ўжо ў большай ступені ўражаны беларускай музыкай, і праз тое адчулі свой уласны вайб беларушчыны.

І гэта я яшчэ не браў (дакладней, не змог знайсці, дзе бачыў) пару-тройку каментароў расіян, якія пад відэа шчыра казалі, што мараць пераехаць у Беларусь і вывучыць беларускую мову.

Менавіта такія людзі і натхняюць беларусаў падтрымліваць беларушчыну, паказваючы, дзе ў ёй ёсць свая прыгажосць. І адпаведна яны дапамагуюць выбудоўваць прыемны імідж сваёй Радзімы - Расіі, яе народа - расіян, а разам з тым рускай культуры і рускай мовы.

Хай такія людзі, магчыма, і не ведаць што такое "бусел", "буська" ці "шуфлядка", дзе знаходзіцца "другі вагон", хто такія Янка Купала ці Якуб Колас, што за дзіўная літара "ў", чаму "дыван" не "диван", але сутыкнуўшыся з гэтым не кінуцца ў смех ці абурэнне.

Показать полностью 2

Што пачытаць якаснага на Беларускай Вікіпедыі?⁠⁠

Вядома, не на беларускую тэматыку. Зразумела, што яна будзе прадстаўлена нашмат шырэй і дасканалей прапрацаваны. Я прапаную вам звярнуцца да артыкулаў з іншых напрамкаў.

Што пачытаць якаснага на Беларускай Вікіпедыі?

Спярша варта абумовіцца. Артыкулы ніжэй не вылучаны як якасныя на падставе майго асабістага меркавання, а маюць пэўныя статусы, нададзеныя ў выніку абмяркоўвання паміж вікіпедыстамі. Гэта старонкі са статусамі "выдатныя" і "добрыя". Першыя прадстаўляюць самыя лепшыя, прапрацаваныя, грунтоўныя, падрабязныя старонкі па пэўнай тэме, якія найбольш яе раскрываюць, часам не заступаючы па якасці сур'ёзным навуковым працам. Яны адрозніваюцца таксама і вялікім аб'ёмам. Другія ў пытанні раскрыцця тэмы і тэкску больш сціплыя. Але для чытача, якія жадае атрымаць дыхтоўны агляд па зацікаўленай тэме, яны ў самы раз.

Буду згадваць, апроч таго, яшчэ і аўтараў. Але аўтарства ў Вікіпедыі - паняцце адноснае, бо кожны артыкул звычайна пішыцца і дапаўняецца калектыўна, шматлікімі ўдзельнікамі. Непасрэдна тут я пазначаў толькі асноўных аўтараў, якія зрабілі галоўны ўнёсак, ці ўдзельнікаў, якія дапрацоўвалі артыкулы на стадыі вылучэння ў статусныя і абмеркавання.

Пачнем спіс з культуры і мастацтва: легендарны савецкі мульцік Вожык у тумане, Раман Паланскі і ягоны фільм Прывід пяра, Крыштаф Кеслёўскі і ягоная творчасць (Падвойнае жыццё Веранікі, Тры колеры: Сіні, Тры колеры: Чырвоны, Кароткі фільм пра забойства), Збігнеў Прайснер і яго Requiem for my friend, а таксама Куб (фільм, 1997), Пыха і перадузятасць (міні-серыял, 1995), 14+, The Hobbit (гульня, 2003), Голад (раман).

Увесь гэты каскад артыкулаў належыць вікіпедысту StachLysy, сярод сваякоў і продкаў якога, як цікава, ёсць шмат выбітных культурных дзеячаў - кампазітар Багуміл Ваячак, тэатральны мастак Казімір Кульваноўскі і іншыя (пра ўсіх можыце знайсці артыкулы ў Вікі). Відаць, такое асяроддзе і паўплывала на спецыфіку дзейнасці вікіпедыста.

Але не адзіны ён працаваў на культурным напрамку. Іншыя ўдзельнікі падаравалі нам якасныя працы па свету Толкіна: Торын Дубашчыт (Чаховіч Уладзіслаў, адзін з "дзядоў" Вікісупольнасці, што працуе з 2008 года) і Берэн і Луціен (Фэянорчык, які ў 2025 годзе з'явіўся на Вікіпрасторы, папрацаваўшы на толкінаўскім фронце, а потым неактыўнічаў).

Згаданы вышэй Чаховіч адзначыўся ў нас асобамі сусветнай гісторыі: Аўгусцін Кентэрберыйскі, Філіп Араб, Маргарэт Тэтчэр, Нерон, Лізавета Боўз-Лаян, Рэмбрант, Мікеланджэла, Лоўрэнс Альма-Тадэма, Альберт Эйнштэйн, Георг Фрыдрых Гендэль, Аўрэліян, Ромул Аўгуст, Мэцью Шэпард.

Іншы удзельнік, Artificial123, за сваю 7-гадовую кар'еру ў Вікіпедыі таксама пакінуў каскад артыкулаў пра асоб: Марк Аўрэлій Кар, Марцін Борман, Яўген Пятровіч Кушнароў, Зігмунд Фрэйд, Фрэдрык Кук, Каспар Хаўзер, Фрыцьёф Нансен, Эрнэст Генры Шэклтан, Роберт Фалкан Скот, Айртан Сена, Хабі Алонса, Карстэн Борхгрэвінк, Аляксандр Васільевіч Калчак, Антон Іванавіч Дзянікін, Эрнэст Генры Шэклтан, Руаль Амундсен, Карстэн Борхгрэвінк, Гліцэрый. Нажаль, у 2020 годзе, у сувязі з нязгодай у палітыцы адміністрацыі вікіпедыі і супольнасці, ён вырайшаў пакінуць праект, а таму неактыўны (дакладней, калі паглядзець старонку ўклада, то актыўнічае, але ўжо ў значна сціплых маштабах і ужо пад новым нікам).

Таксама варта вылучыць артыкулы Ісус Хрыстос (Павел Петро, што ўжо даўно не актыўнічае, з 2019 года) і Хаймэ Мендоса Гансалес (Kalinowski, таксама закінуў працу ў той жа перыяд). Апошні займаўся напрамкам па снукеры, пакінуўшы нам артыкул пра чатырохразовага чэмпіёну свету Марка Сэлбі, а таксама Чэмпіянат свету па снукеры 2014, Чэмпіянат свету па снукеры 2015, World Open 2013, Шанхай Мастрс 2013, Кваліфікацыя да чэмпіянату свету па снукеры 2014, German Masters 2014 (снукер), Мастэрс 2014 (снукер). Хачу заўважыць, што артыкулы аўтара пра чэмпіянаты вельмі падрабязна распісаны, выкарыстоўваецца адпаведны крынічны матэрыял і неабходныя шаблоны і схемы. Відаць, ім была праведзена істотная праца.

Калі маецца цікавасць да геаграфіі і славутных помнікаў замежжа, то вось вам Ла-Карунья ад Хомелка, Жамойць ад Pracar, Славакія ад Ігар Барысавіч Цярэшчанка, Фінскі заліў ад Einimi. Чаховіч Уладзіслаў пакінуў тут Сабор Святога Марка, Сабор Святога Віта, Маўзалей Галы Плацыдзіі, Грабніца антыпапы Яна XXIII, Ватыканская апостальская бібліятэка, Апіева дарога, Каралеўскія батанічныя сады К'ю, а таксама адразу тры сталіцы - Лондан, Стакгольм, Вашынгтон. Ну і артыкул Нямецкая мова. Павандраваць можна і з Artificial123 праз артыкулы Экспедыцыя Шэклтана — Роўэта і Экспедыцыя «Німрада».

Ну, а каму межаў нашай роднай планеты мала, то ў вікіпедыста ёсць для тых Нептун, Юпітэр, Тытан, Меркурый, Венера, Уран, C/1995 O1 (Хейла — Бопа), Белы карлік, Вобласць глыбокага агляду Хабла. Ён жа апыныўся асноўным аўтарам у іншых навуковых артыкулах: Ураўненні Максвела, Тэорыя струн, Аптычны пінцэт, Лазер, Корань (матэматыка).

Што тычыцца біялагічнага напрамку, то тут без сумневу варта вылучыць Хомелка, на якой, калі можна так сказаць, трымаецца ўся таксанамія Вікіпедыі. Як і Чаховіч, з "дзядоў"; першая праўка ў 2009 годзе. Сярод якасных прац: Беркут, Бук лясны, Чарніцы, Каліна звычайная, Бульба, Кукуруза, Лабарыя лёгачная, Часнок, Ядловец звычайны.

Свой унёсак у біялагічны напрамак зрабіў і Plaga med: Homo floresiensis і Насякомыя. Адносна малады (у параўнанні з іншымі), бо пачаў дзейнасць у 2022 годзе, але ўжо мае статус адміністратара. Ён жа напісаў Сцяг Бутана і Аблога Сараева (што падчас Югаслаўскіх войн). Дарэчы, па Югаславіі статуснасць мае яшчэ Вайна ў Харватыі ад Artificial123. З іншых трагічных падзей вылучаецца Генацыд у Руандзе з асноўным аўтарам Ігар Барысавіч Цярэшчанка (як я паспрабаваў вызначыць, ён цяпер верагодна Dhhdjrkjrjeiei38337; усяго працаваў з 2013 года, але ў 2024 годзе нават гэты новы нік стаў неактыўным).

Што тычыцца іншых старонак ваенных падзей замежжа, то маецца каскад артыкулаў DBatura (працуе з 2018 года) з паўднёвых і сонечных "гарачых кропак": Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Анголе, Эфіопа-эрытрэйская вайна, Савецкія ваенныя спецыялісты за мяжой, Другая кангалезская вайна, Першая Івуарыйская вайна, Авіяцыя эфіопа-эрытрэйскай вайны, Масавае забойства ў Сангмі, Лівійскі крызіс, Наступленне на Трыпалі (2019—2020).

І зноў тут "наслядзіў" Artificial123 (Канвой PQ-17 і Паўднёваамерыканская дрэдноўтная гонка). Вызначыўся таксама Kalinowski (Італьянскі фронт Першай сусветнай вайны). Дарэчы, у 2015 годзе, калі артыкулу быў прысвоены статус добрага, у Вікіпедыі, у беларускай у тым ліку, ды і ў цэлым у свеце, назіраўся пад'ём цікавасці да тэмы Першай сусветнай, у сувязі са 100-годдзем падзеі. Таму нядзіўна, што калі паглядзець гісторыю правак многіх артыкулаў па вайне ў Белвікі (дарэчы, і не толькі там), то ў большасці выпадкаў яны створаны альбо значна дапоўнены менавіта пасля 2014 года.

Вось неяк так. Не ўсё я тут адзначыў. Што не ўвайшло і каго з удзельнікаў не адзначыў, не ўспомніў, прапусціў, то гэта самі паглядзіце ў Вікіпедыі. Прыемнага чытання!

Показать полностью 1

Фотавікіпедысты Беларусі⁠⁠

Увесь фота- і відэаматэрыял, які выкарыстоўваецца на Вікіпедыі, спярша трапляе на Вікісховішча (Wikimedia Commons). І ўжо адтуль яго можна выкарыстоўваць для артыкулаў. Вядома, не ўсё ўпіхнеш на старонку, а таму для тых, хто жадае пазнаёміцца з усёй калекцыяй матэрыялаў у шаблоне артыкула альбо ўнізе, там дзе спасылкі, ёсць пераход на катэгорыю ў Вікісховішчы з выявамі па тэме.

Сёння я коратка пазнаёмлю вас з аўтарамі-вікіпедыстамі, якія зрабілі бачны ўнёсак у публікацыю фотаматэрыялаў Беларусі на Вікісховішча. Дарэчы, на сайце ёсць нават асобная катэгорыя з выявамі Беларусі па аўтарам.

Эмблемка Вікісховішча.

Эмблемка Вікісховішча.

Удзельнік Уладзіслаў Шэлестун (Uladzislau Shelestun) пакінуў нам вялікую калекцыю з больш за 400 фотаздымкаў розных месц Гродна. Шмат увагі нададзена гістарычным будынкам, касцёлам і цэрквам. І ўсё гэта вынік адной (!!!!) прагулкі па гораду 12 мая 2018 года.

Таксама аўтар наведаў гродзенскія музеі.

Ігар Ткачоў (Igor Tkachev) асноўным чынам таксама адзначыўся ў нас па Гродна. Ён запампаваў 93 фатаграфіі. Значнае месца ў яго аддаецца гарадской прыродзе: раслінам, дрэвам, восеньскім і зімовым пейзажам, кветкавым клумбам. Фатаграфіі досыць яскравыя, асаблівая веснавыя і летнія. Нібы з вайбам шчаслівага бесклапотнага дзяцінства.

Не абыйшоў удзельнік увагай і Браслаў, Пінск, Клімавічы, Бялынічы.

Шмат прыроды, яскравай вясны і лета ў Мілы Чыбіравай (Mila Chibireva). Тут вам і кветачкі, і вявёрачкі, і вадаёмы. Вельмі прыгожыя ў яе восеньскія фотастужкі, якія мне вельмі нагадваюць класічныя карціны прыроды са школьных падручнікаў. Ну прам хоць зараз стаў на абложку падручніка Руская літаратура 7 клас!

Фота Мінска таксама ў пераважнай большасці без прыроды не абыйшліся. Вельмі эстэтычнымі ў аўтаркі выйшлі фотаздымкі з закатам над Цнянскім водасховішчам. Асобнай катэгорыяй у яе ідзе Батанічны сад Мінска, краявіды наваколля Браслава, фотаздымкі закатаў і ўсходаў.

Дарэчы, аўтарка ў асобную катэгорыю вынесла фоткі сваёй коткі Алісы.

Далей перайдзем да Міка Стэтсовскі (Mika Stetsovski). Удзельнік запампаваў 18 файлаў з Мінска, галоўным чынам за май-чэрвень 2017. Значная частка матэрыяла - праспект Машэрава. Атрымаліся вельмі лампавыя кадры.

У Таццяны Матлінай (Tatiana Matlina) мы можам назіраць вялікія катэгорыі фота з Вялікага Рынка Мінска, мастацкіх выстаў, музееў, асобных населеных пунктаў. На фотастужках дамінуюць прадметы мастацтва, удзельнікі і наведвальнікі выстаў і розных мерапрыемстваў, усякае мелачоўка. На кожнае мерапрыемства, якая яна наведвала, складалася асобная катэгорыя.

Як бачна, з пачатку 2010-х па 2025 год аўтарка актыўна наведвала розныя культурныя мерапрыемствы і падзялілася гэтым з Вікіпедыяй. Шмат файлаў пакінула з Трабаў, у тым ліку 39 фота з яўрэйскіх могілак.

Антон Зялёны (Anton Zelyoniy) вызначыўся калекцыяй панарамных фота дарог і вуліц у сельскай мясцовасці. Стандратная яго выява: шырокі панарамны кадр, дзе ў цэнтры ўвагі - дарога ў якой-небудзь беларускай вёсцы ці нават за межамі населенага пункта.

Асобна ў яго ідзе тэма Гальшан.

Дзяніс Блішч (Denis Blisch) таксама вызначыўся бясконцымі фотакадрамі з вёсак і аграгарадкоў. Ён наздымаў усяго, што толькі можна было: установы, жылую забудоўлю, помнікі.

Досыць прывабным у яго выйшлі зімовыя фота Александрыі (Шклоўскі раён).

Ёсць у яго і фотакадры з раённых цэнтраў - Барысаў, Астравец, Навагрудак, Дрыбін.

Асабіста мяне зацікавіла гэтая фотакартка каня з Дрыбіна.

Віталь Зданевіч (Vitaly Zdanevich) пакінуў нам 100 файлаў зімовага Нясвіжа за 2005 год, 200 - Гальшан за 2009, 49 - Варнян за 2005, 38 - Ішкальдзі за 2004 год, 85 - Выганашча за 2005. То ёсць 20-гадовыя кадры. Якая-неякая старажытнасць.

Унёсак Дзяніса Батура (Dzianis Batura) складзены галоўным чынам з Мінску, Гродна і Астраўца, у тым ліку музееў. Агулам гэтыя тры гарады ў яго прадстаўлены на 451 фота.

Ёсць фотакадры і іншых населеных пунктаў, асабліва вёсак Астравецкага раёна. Звычайна на кадрах адлюстраваны вуліцы, дарогі, будынкі, помнікі, славутасці, часам і прыродныя краявіды.

Вельмі цікавая галерэя маецца ад Уладзіслава Чаховіча (Uladzislaŭ Čachovič). Ён запампаваў вялікую колькасць фота гістарычных месц, паўзакіданых і закіданых месц, могілак, але таксама ў яго прысутнічаюць выявы з музееў і звычайных прагулак па вуліцах (Мінска, Магілёва, Гродна і іншых).

Вось неяк так...

Показать полностью 50
Отличная работа, все прочитано!

Темы

Политика

Теги

Популярные авторы

Сообщества

18+

Теги

Популярные авторы

Сообщества

Игры

Теги

Популярные авторы

Сообщества

Юмор

Теги

Популярные авторы

Сообщества

Отношения

Теги

Популярные авторы

Сообщества

Здоровье

Теги

Популярные авторы

Сообщества

Путешествия

Теги

Популярные авторы

Сообщества

Спорт

Теги

Популярные авторы

Сообщества

Хобби

Теги

Популярные авторы

Сообщества

Сервис

Теги

Популярные авторы

Сообщества

Природа

Теги

Популярные авторы

Сообщества

Бизнес

Теги

Популярные авторы

Сообщества

Транспорт

Теги

Популярные авторы

Сообщества

Общение

Теги

Популярные авторы

Сообщества

Юриспруденция

Теги

Популярные авторы

Сообщества

Наука

Теги

Популярные авторы

Сообщества

IT

Теги

Популярные авторы

Сообщества

Животные

Теги

Популярные авторы

Сообщества

Кино и сериалы

Теги

Популярные авторы

Сообщества

Экономика

Теги

Популярные авторы

Сообщества

Кулинария

Теги

Популярные авторы

Сообщества

История

Теги

Популярные авторы

Сообщества

Недвижимость и ремонт

Теги

Популярные авторы

Сообщества