Руская беларусафілія ў ТikTok
Кожны беларускі беларусалюб думаў: як жа абгрунтаваць сваю цікавасць да беларушчыны перад людзьмі, якія бачаць у гэтым штосьці дзівоснае і дурное? У гэтай сітуацыі да нас прыходзіць дапамога з самага нечаканага боку.
Спярша ўспомніце, як часта вы сутыкаліся ў TikTok, іншых платформах і сацыяльных сетках ці ў рэальным жыцці з грэблівым стаўленнем расіян да беларускай мовы ці культуры? Мяркую, бачылі хоць адзін каментар кшталту "колхозный язык/кому нужна вымирающая мова, на которой никто не говорит/лучше говорить на перспективных и распространённых языках/ахахаха, дЫплом". Паралельна з тым ідуць тэзісы пра нацыяналізм, літвінізм, адсылкі на Украіну, спробы Захаду і/або апазіцыі ўтварыць культурны раскол паміж Беларуссю і Расіяй.
І гэтыя людзі сябе адносяць да этнічных рускіх, але этнічныя рускія адносілі іх назад))))
Такія з'явы ёсць следства асобнай чалавечай неадукаванасці і безкультаршчыны і палітычнай апрацоўцы, што з аднаго лагера, што з другога. Але больш заўважны той, хто грамчэй крычыць. Звычайнаму расіяну няма цікавасці да таго, як і ў якіх справах беларусы ўжываюць беларускую мову. Яму да дупы. Камусьці наогул беларушчына адгукаецца ў сэрцы.
Вось для прыкладу возьмем блогерак з фіялагічнага сегменту ТТ - Арыся і Мария Берестова. Абедзве расіянкі, але так апынулася, што зацікавіліся беларускай мовай. Ім таксама каментары пісалі абурэнні. Але што яны казалі ў адказ?
Вывучэнне беларускай мовы дае нам "ключыкі" для разумення іншых славянскіх моў. Калі засвоіць у жыцці толькі адну славянскую мову (напрыклад, рускую), то разуменне іншых будзе давацца складана. А вось калі засвоіць рускую ў кааперацыі з якой-небудзь, напрыклад, славацкай, то значна павялічыш успрыманне ўсіх іншых.
Праз беларускую можна паглынуцца і ў сваю родную рускую мову. Валоданне сваяцкай мовай дае большае разуменне сваёй уласнай, яе развіцця і эвалюцыі. Берестова прыводзіла прыклад са словам "чрезвычайный", якое ёсць далёкім сваяком беларускага слова "звычайны". У працэсе развіцця мовы "звычайны" быў выцеснуты "обычный", хоць у слове "чрезвычайный" корань слова захаваўся.
Вайб, прыгажосць, файна. Ім гэта спадабаецца. Як іншым спадабаецца французская мова ці культура, карэйская, японская. Кожнаму сваё.
Да прыкладу, ролік, здаецца, ад школьніка ці школьніцы. Карыстальнік, відаць, захапіўся вайбам белмовы і ўкрмовы. Яму здавалася файным ужываць запазычанні з іх. Толькі ўявіце, як бы пераўтарыўся рускі моладзевы сленг, дай гэтаму дзяцюку волю: замест "рофл" - жарт, "скуф" - стары пернік, "олдскульны" - старажытны))))
З той жа оперы ролік ад пецярбуржанкі, мара якой - вывучыць беларускую мову.
Да гэтага пункту трэба дадаць відос пад беларускую версію "Матушка зямлі" з подпісам у апісанні "Я начала учить белорусский язык! мне нравится ваш язык".
Ці нават ролік іншай расіянкі з яе вандроўкі па Мінску з гукам нашага метро. Ад ёй жа - відэа з народнай песняй "Ульяніца" і беларускай "Матухна вясна".
Гэтыя дзве маладыя асобы ўжо ў большай ступені ўражаны беларускай музыкай, і праз тое адчулі свой уласны вайб беларушчыны.
І гэта я яшчэ не браў (дакладней, не змог знайсці, дзе бачыў) пару-тройку каментароў расіян, якія пад відэа шчыра казалі, што мараць пераехаць у Беларусь і вывучыць беларускую мову.
Менавіта такія людзі і натхняюць беларусаў падтрымліваць беларушчыну, паказваючы, дзе ў ёй ёсць свая прыгажосць. І адпаведна яны дапамагуюць выбудоўваць прыемны імідж сваёй Радзімы - Расіі, яе народа - расіян, а разам з тым рускай культуры і рускай мовы.
Хай такія людзі, магчыма, і не ведаць што такое "бусел", "буська" ці "шуфлядка", дзе знаходзіцца "другі вагон", хто такія Янка Купала ці Якуб Колас, што за дзіўная літара "ў", чаму "дыван" не "диван", але сутыкнуўшыся з гэтым не кінуцца ў смех ці абурэнне.



Куток беларускай мовы
185 постов240 подписчиков
Правила сообщества
Запрещена политика в постах за исключением юмористических, исторических и околоисторических постов.
Запрещены (наказывается временным баном внутри сообщества):
ксенофобия, токсичность, провокации, расизм и шовинизм, экстремизм или подстрекательство к нему
Если вы заметили какое-либо нарушение, пожалуйста, напишите об этом .