Фотавікіпедысты Беларусі
Увесь фота- і відэаматэрыял, які выкарыстоўваецца на Вікіпедыі, спярша трапляе на Вікісховішча (Wikimedia Commons). І ўжо адтуль яго можна выкарыстоўваць для артыкулаў. Вядома, не ўсё ўпіхнеш на старонку, а таму для тых, хто жадае пазнаёміцца з усёй калекцыяй матэрыялаў у шаблоне артыкула альбо ўнізе, там дзе спасылкі, ёсць пераход на катэгорыю ў Вікісховішчы з выявамі па тэме.
Сёння я коратка пазнаёмлю вас з аўтарамі-вікіпедыстамі, якія зрабілі бачны ўнёсак у публікацыю фотаматэрыялаў Беларусі на Вікісховішча. Дарэчы, на сайце ёсць нават асобная катэгорыя з выявамі Беларусі па аўтарам.
Удзельнік Уладзіслаў Шэлестун (Uladzislau Shelestun) пакінуў нам вялікую калекцыю з больш за 400 фотаздымкаў розных месц Гродна. Шмат увагі нададзена гістарычным будынкам, касцёлам і цэрквам. І ўсё гэта вынік адной (!!!!) прагулкі па гораду 12 мая 2018 года.
Таксама аўтар наведаў гродзенскія музеі.
Ігар Ткачоў (Igor Tkachev) асноўным чынам таксама адзначыўся ў нас па Гродна. Ён запампаваў 93 фатаграфіі. Значнае месца ў яго аддаецца гарадской прыродзе: раслінам, дрэвам, восеньскім і зімовым пейзажам, кветкавым клумбам. Фатаграфіі досыць яскравыя, асаблівая веснавыя і летнія. Нібы з вайбам шчаслівага бесклапотнага дзяцінства.
Не абыйшоў удзельнік увагай і Браслаў, Пінск, Клімавічы, Бялынічы.
Шмат прыроды, яскравай вясны і лета ў Мілы Чыбіравай (Mila Chibireva). Тут вам і кветачкі, і вявёрачкі, і вадаёмы. Вельмі прыгожыя ў яе восеньскія фотастужкі, якія мне вельмі нагадваюць класічныя карціны прыроды са школьных падручнікаў. Ну прам хоць зараз стаў на абложку падручніка Руская літаратура 7 клас!
Фота Мінска таксама ў пераважнай большасці без прыроды не абыйшліся. Вельмі эстэтычнымі ў аўтаркі выйшлі фотаздымкі з закатам над Цнянскім водасховішчам. Асобнай катэгорыяй у яе ідзе Батанічны сад Мінска, краявіды наваколля Браслава, фотаздымкі закатаў і ўсходаў.
Дарэчы, аўтарка ў асобную катэгорыю вынесла фоткі сваёй коткі Алісы.
Далей перайдзем да Міка Стэтсовскі (Mika Stetsovski). Удзельнік запампаваў 18 файлаў з Мінска, галоўным чынам за май-чэрвень 2017. Значная частка матэрыяла - праспект Машэрава. Атрымаліся вельмі лампавыя кадры.
У Таццяны Матлінай (Tatiana Matlina) мы можам назіраць вялікія катэгорыі фота з Вялікага Рынка Мінска, мастацкіх выстаў, музееў, асобных населеных пунктаў. На фотастужках дамінуюць прадметы мастацтва, удзельнікі і наведвальнікі выстаў і розных мерапрыемстваў, усякае мелачоўка. На кожнае мерапрыемства, якая яна наведвала, складалася асобная катэгорыя.
Як бачна, з пачатку 2010-х па 2025 год аўтарка актыўна наведвала розныя культурныя мерапрыемствы і падзялілася гэтым з Вікіпедыяй. Шмат файлаў пакінула з Трабаў, у тым ліку 39 фота з яўрэйскіх могілак.
Антон Зялёны (Anton Zelyoniy) вызначыўся калекцыяй панарамных фота дарог і вуліц у сельскай мясцовасці. Стандратная яго выява: шырокі панарамны кадр, дзе ў цэнтры ўвагі - дарога ў якой-небудзь беларускай вёсцы ці нават за межамі населенага пункта.
Асобна ў яго ідзе тэма Гальшан.
Дзяніс Блішч (Denis Blisch) таксама вызначыўся бясконцымі фотакадрамі з вёсак і аграгарадкоў. Ён наздымаў усяго, што толькі можна было: установы, жылую забудоўлю, помнікі.
Досыць прывабным у яго выйшлі зімовыя фота Александрыі (Шклоўскі раён).
Ёсць у яго і фотакадры з раённых цэнтраў - Барысаў, Астравец, Навагрудак, Дрыбін.
Асабіста мяне зацікавіла гэтая фотакартка каня з Дрыбіна.
Віталь Зданевіч (Vitaly Zdanevich) пакінуў нам 100 файлаў зімовага Нясвіжа за 2005 год, 200 - Гальшан за 2009, 49 - Варнян за 2005, 38 - Ішкальдзі за 2004 год, 85 - Выганашча за 2005. То ёсць 20-гадовыя кадры. Якая-неякая старажытнасць.
Унёсак Дзяніса Батура (Dzianis Batura) складзены галоўным чынам з Мінску, Гродна і Астраўца, у тым ліку музееў. Агулам гэтыя тры гарады ў яго прадстаўлены на 451 фота.
Ёсць фотакадры і іншых населеных пунктаў, асабліва вёсак Астравецкага раёна. Звычайна на кадрах адлюстраваны вуліцы, дарогі, будынкі, помнікі, славутасці, часам і прыродныя краявіды.
Вельмі цікавая галерэя маецца ад Уладзіслава Чаховіча (Uladzislaŭ Čachovič). Ён запампаваў вялікую колькасць фота гістарычных месц, паўзакіданых і закіданых месц, могілак, але таксама ў яго прысутнічаюць выявы з музееў і звычайных прагулак па вуліцах (Мінска, Магілёва, Гродна і іншых).
Вось неяк так...


















































Куток беларускай мовы
185 постов240 подписчиков
Правила сообщества
Запрещена политика в постах за исключением юмористических, исторических и околоисторических постов.
Запрещены (наказывается временным баном внутри сообщества):
ксенофобия, токсичность, провокации, расизм и шовинизм, экстремизм или подстрекательство к нему
Если вы заметили какое-либо нарушение, пожалуйста, напишите об этом .