Доўгі дзень, Цёплы дзень, Адплывае за аблокі. Сіні цень, Соны цень Адпаўзае ў кут далёкі. Збеглі зайкі ўсе ў лясы, Змоўклі птушак галасы, І буслы ў гняздо схавалі Свае доўгія насы.
Баю-бай, Баю-бай, Вачаняты закрывай (2 разы)
Пакрысе на расе Патухаюць зоркі-сплюшкі, Гульні ўсе, Казкі ўсе Пахаваны пад падушкі. Спяць і мышкі і стрыжы, Спяць машыны у гаражы, Ты таксама каля мамы Ціха ціхенька ляжы.
Баю-бай, Баю-бай, Вачаняты закрывай. Баю-бай, Баю-бай, Разам з намі засынай…
Цёплы дзень,
Адплывае за аблокі.
Сіні цень,
Соны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.
Збеглі зайкі ўсе ў лясы,
Змоўклі птушак галасы,
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы.
Баю-бай,
Баю-бай,
Вачаняты закрывай (2 разы)
Пакрысе на расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі,
Гульні ўсе,
Казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.
Спяць і мышкі і стрыжы,
Спяць машыны у гаражы,
Ты таксама каля мамы
Ціха ціхенька ляжы.
Баю-бай,
Баю-бай,
Вачаняты закрывай.
Баю-бай,
Баю-бай,
Разам з намі засынай…
Словы Г. Бураўкіна
Музыка В. Раінчыка