New Year
Все пишут "С нг, с нг", но чего-то не хватает
З Новим 2023 Роком!
З Новым 2023 годам!
Ии...
Жаңа 2023 жыл құтты болсын :D
Пусть сбудутся все ваши мечты
Все пишут "С нг, с нг", но чего-то не хватает
З Новим 2023 Роком!
З Новым 2023 годам!
Ии...
Жаңа 2023 жыл құтты болсын :D
Пусть сбудутся все ваши мечты
“Мышка Пік-Пік чула ад Вераніччыных Мамы і Таты, што хутка настане Новы год і тады прыйдзе Дзед Мароз з падарункамі. А ў падарунках абавязкова будуць цукерачкі. Мышка Пік-Пік была вельмі вучонай мышкай, і яна ведала, як выглядае Дзед Мароз: ён быў намаляваны на ўсіх навагодніх паштоўках, якія прыносілі ў кватэру. У Дзеда Мароза вялікая белая барада і вусы, чырвоная шапка, доўгі чырвоны кажух, у адной руцэ – доўгі кій, у другой – самае галоўнае – вялікі мех з падарункамі!”
Памёр адзін млынар і пакінуў сваім тром сынам толькі млын, асла ды ката... Старэйшы брат узяў сабе млын, сярэдні - асла, а малодшаму дастаўся кот. Вельмі смуткаваў малодшы брат, што выпаў яму такі горкі лёс. Але Кот яму адказаў такім разважным і сур'ёзным голасам:
- Не журыцеся, мой гаспадару, дайце мне лепей якую торбу ды купіце боты - каб мне было ў чым лазіць па кустах. А тады ўбачыце, што не такая ўжо благая вам выпала доля, як здаецца...
«Было тое ці не было, жыла аднойчы бедная жанчына. І быў у яе сын па імені Марці. Сумленны, шчыры быў гэты Марці. А да таго ж яшчэ такі разумны, спрытны, практычны ды знаходлівы, што погалас аб ім па ўсёй краіне прайшоў: на ўсё, маўляў, здатны Марці, за якую б справу ні ўзяўся. Дайшла яго слава і да караля. А быў той кароль зайздросны на рэдкасць: прыкра яму стала, што слава Марці зацямняе яго славу. І надумаўся кароль Марці перахітрыць...»
Усе вы, дзеці, ведаеце мядзведзя. I тое, што ён зімой у бярлозе спіць. А ці ведаеце, чаму? Калі не, тады паслухайце казку. Быў на нашай зямлі калісьці такі час (казачны, вядома), калі зімы наогул не было. I вясны не было, і восені таксама не існавала. Адно толькі лета цёплае тады на зямлі нашай беларускай заўжды панавала. I ўсім жыхарам бесклапотна ў той казачны час жылося...”
«Даўным-даўно жыў-быў на свеце кароль. Ён так любіў прыбірацца, што траціў на новую адзежу ўсе свае грошы. Парады, тэатры, загарадныя прагулкі яго цікавілі толькі тым, што можна было лішні раз паказацца ў новым уборы. На кожную гадзіну дня быў у яго асобны ўбор. У сталіцы таго караля жылося вельмі весела. Амаль штодня туды наведваліся замежныя госці. І вось аднаго разу...»
Што ж там адбылося, даведаемся ўжо сёння, 5 снежня.
«Голы Кароль». Вечар 5. Ганс Хрысціян Андэрсан.
Маляваныч адкрывае наступнае акенца разам з Андрусём Такіндангам (малюнкі) і набліжае Каляды!
“Даўно тое было — яшчэ як сам Бог па зямлі хадзіў. Аддаў Бог увесь свет Іллі і Пятру. Але ведама: дзе два паны, там ніколі ладу няма” ;
Маляваныч адкрывае чацвёртае акенца нашага Каляднага календара і чытае беларускую народную казку “Ілля і Пятро” сёння, 4 снежня.
Чароўны свет увасабляе ў малюнках неверагодны Андрусь Такінданг!
Одна вакансия, два кандидата. Сможете выбрать лучшего? И так пять раз.
Беларуская народная казка “Зайкава хатка”.
- Жабкі-жабкі, дзень добры.
- А ты што за цуда-юда? - спыталі жабкі.
- Я Чарапаха.
- Бачыць такое не бачылі, чуць гэткае не чулі. Значыць, не можа цябе быць...
Як так?! Чарапахі не можа быць?! Мы таксама абураныя і чакаем, як гэта вырашыцца. Прапануем вашай увазе казку нашага выбітнага пісьменніка, 91-годдзя якого святкавалася днямі, - Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч “Жабкі і Чарапаха”. Дзякуем за дапамогу з ілюстрацыямі Андрусю Такіндагу!
"Жылі-былі дваццаць пяць алавяных салдацікаў. Усе яны былі сынамі адной маці — старой алавянай лыжкі, — і, значыць, даводзіліся адзін аднаму роднымі братамі. Былі яны прыгажуны пісаныя: стрэльба на плячы, галава прама, чырвоны з сінім мундзір — ну, прыгажосць што за салдаты!"
Сёння мы здзейснім з вамі амаль небывалае для гэтага года! Падарожжа! Праўда, пакуль віртуальнае :) У Данію, адкуль паходзіць любімы ўсімі казачнік Ганс Хрысціян Андэрсан.
У трэці Калядны вечар Маляваныч чытае “Стойкі алавяны салдацік”. А дапамагае яму зрабіць падарожжа рознакалярова ілюстраваным Андрусь Такінданг!