from my book "Slow-mob"
Я пераехаў на вуліцу Чорную з вуліцы Бляклай у пачатку восені. Мне якраз споўнілася сорак.
Вуліца Чорная была зусім кароткая: яна пачыналася ля набярэжнай, ледзьве паспявала крыху падняцца ўверх, да горада, як адразу ж упіралася ў бетонную безваконнасць пад ножжа цытадэлі Імперскага Інстытута Праўды. Па сутнасці, вуліца Чорная была куртатым несамавітым тупіком
з парачкай касабокіх будынкаў.
Першым домам на вуліцы Чорнай ля самай набярэжнай стаяла былая купецкая сядзіба, у сутарэнні якой месцілася кавярня «Пад праўдай». З вільготных, набрынялых кіслым пітвом і цвіллю скляпенных казематаў улетку на вуліцу выносілі столікі, і калі ў верасні я заехаў у свой новы пакой у даходным доме, столікі ўсё яшчэ стаялі на ходніку. Седзячы за адным з іх, можна было глядзець альбо на брудную раку Нонан у даліне злева, альбо на сямідзесяціпавярховы
гмах Інстытута Праўды справа, у канцы тупіка. Я пражыў у сталіцы ўсё жыццё, і будынак Інстытута заўжды мільгаў дзесьці там, бачны адусюль, з’яўляючыся арыенцірам і не-
паз бежнай дэталлю гарадскога краявіду, аднак я па збегу акалічнасцяў Інстытута зблізку ніколі не бачыў.
Цяпер жа, пасяліўшыся ля самога яго падножжа, я пачуваўся вельмі незвычайна. Гэта было нават не тое адчуванне, якое часам узнікае, калі апынаешся побач з гіганцкім вадаспадам, гарой, манументам — адчуванне ўласнай нязначнасці і глыбокай павагі перад велічнай структурай.
Глядзець на корпус Інстытута, што шарэў у вераснёўскай непагадзі, было ўсё роўна як разглядаць зблізку смерч — за секунды захаплення можна заплаціць цэлым жыццём.
Я чытаў недзе пра від жаб, што селіцца ў тарантулавай нары і жыве з павуком у дзіўным сімбіёзе — той абараняе жабу ад пагроз, а жаба знішчае дробных інсектаў, якія могуць чыніць шкоду кладцы павучыхі.
Дык вось, я быў менавіта такой жабай-навасёлам і, лы-каючы каву, разглядаў свайго тарантула, асвойваючыся ў новым становішчы.
Трэба сказаць, што з вуліцы Бляклай я з’ехаў спехам, і да гэтага спрычынілася нязначнае для іншых, але жахлівае для мяне здарэнне.
Справа ў тым, што я заўжды панічна баяўся пэўнага сама тычнага тыпу людзей. Людзі наагул жудасна падобныя адно да аднаго, і калі жывеш дастаткова доўга, пачынаеш адрозніваць і заўважаць гэтыя розныя тыпы, каталагізаваць іх. Вось, скажам, сінявокія кірпатыя бландыны з кароткай верхняй губой і буйнымі пярэднімі зубамі, з іх усясветнай любоўю ў гэтых самых сініх вачах — я пабачыў такіх шмат у розных краінах і гарадах, і заўсёды былі гэтыя неадменныя
кірпатасць і бялявасць, і вочы іх глядзелі з выразам усясветнай любові на ўсё запар — ад порцыі шакаладнага марозіва да асуджанага на смерць злачынца і лужыны ванітаў наасфальце. Або рабаціністыя людзі-карпы з кароткім, амаль няісным падбароддзем і драбнюткім, заўсёды вільготным чырвоным ратком. Або людзі-анёлы з вялікімі сінімі вачыма і нібыта ўзятымі з візантыйскага абраза абліччамі. Яны былі быццам сямейнікамі ў вялізнай сям’і, хоць і не ведалі адно аднаго і не былі ніяк звязаныя.
Такіх тыпажоў за сваё жыццё я навызначаў для сябе сотні, але заўсёды хутчэй інтуітыўна, я нават не спрабаваў сур’ёзна да гэтага падыходзіць; здавалася, што калі я пачну, то гэта стане першым крокам да беззваротнай вар’яцтва. Мне так і бачылася, як я з растрапанымі валасамі ў расхрыстаным хатнім халаце сяджу за пісьмовым сталом з вытарашчанымі вачыма і занатоўваю ў грувасткі сшытак-гросбух: «Тып нумар чатыры тысячы дваццаць пяць, падклас нумар семдзесят два, падгрупа сто восем», — і вакол мяне спісаныя дробным почыркам іншыя сшыткі — усюды, спрэс, яны займаюць усё сваё жытло, і ўсё маё жыццё, і я гібею ў тым пакоі, і потым мяне забіраюць у дом для вар’ятаў. Не, я хоць і адзначаў пра сябе існаванне шматлікіх відаў, але не сістэматызаваў і не назы ваў іх, за выняткам, мабыць, самых любімых і
нялюбых.
Мае першыя пяць жонак былі падобныя адна да адной як пяць кропель вады. Мой найлепшы сябар патануў падчас школьнага паходу, але мой наступны найлепшы сябар быў ягонай копіяй. Я ўсміхаўся незнаёмкам і незнаёмцам на вуліцы, калі яны былі падобныя да маіх асноўных любімых тыпаў. Я называў іх на сваёй унутранай мове іва, свама і свома. Гэтыя словы не мелі абсалютна ніякага значэння, але гучалі для мяне менавіта так, як гэтыя людзі выглядалі. Свамы і свомы і яшчэ івы. Гэта былі мае самыя любімыя тыпы. Былі, аднак, і нялюбыя. Я не стану пералічваць і апісваць іх зноўку ў сваёй памяці, цярэбіцца праз нетры гідлівасці, агіды іметафізічнага адпрэчвання. Я апішу толькі адзін з іх, самы жудасны і, на шчасце, не пашыраны сярод людзей. На сваёй уласнай мове я называў гэты тып крогх. Яны не былі выродлівыя, хутчэй, наадварот, у іх была д’ябальская хва-равітая прывабнасць. Высокія густыя бровы, тонкі доўгі нос і кплівыя вусны разам з дапытлівым, пранізлівым позір кам вылучалі крогхаў з натоўпу.
Варта было крогху ў мужчынскай або жаночай іпастасі сустрэцца са мной позір кам, як знянацку падавалася, што мы знаёмыя цэлую вечнасць, і хацелася даверыцца крогху, і пайсці за крогхам
на край свету, як за богам, як за сонцам. Позірк крогха прымушаў мяне сумнявацца ў маёй чалавечнасці, я сам сабе здаваўся звяглівым генетычным непаразуменнем, хацелася
проста расплакацца і памерці. І не важна, ці быў крогх усяго школь най прыбіральніцай або дырэктарам уліковага аддзелу, крогхі сустракаліся ўсякіх сацыяльных статусаў,і важным у іх было тое, што яны заўсёды былі крогхамі.
Яны паўставалі найдасканалейшым каталізатарам маіх жахаў, сумневаў у маёй моцы, у мэтазгоднасці жыцця. Я пазбягаў іх як мог, і як я ўжо згадваў, хоць яны сустракаліся не так каб
часта, кожная сустрэча з імі была памятная і фатальная, што падточвала маю і без таго хісткую душэўную раўнавагу.
У апошнія пару месяцаў я вельмі дрэнна меўся — перабываў у глыбокім запоі і амаль што не спаў, я баяўся арышту, як ніколі раней, і калаціўся ад страху. У траўні за ўдзел у Супраціве арыштавалі цётку Міру і яе мужа, там была ней кая няўцямная гісторыя з цёткамірыным катафалкам —
гэты аўтамабіль быў таямнічым чынам задзейнічаны ў акце супраціву, як напісалі ў газеце, і, паводле чутак, іх расстралялі, кватэру апячаталі, а ў горадзе кожны ведаў, што
калі зачапіла кагосьці з тваёй сям’і, то раней ці пазней возьмуцца і за цябе. У чэрвені мы развіталіся з сястрой — яна вымудравала сабе камандзіровачны пропуск з горада і
надумала ўцячы да Памежнай зоны, далей ад небяспекі, а я застаўся ў апусцелай кватэры на Бляклай, едучы з глузду ад
чакання арышту. Мяне звольнілі з уліковага бюро, і я
не асабліва пераймаўся пошукам новай працы, упэўнены, што
мяне неўзабаве прымуць. Сякія-такія ашчаджэнні дазвалялі
мне не памерці з голаду і папаўняць запасы «Імперскага
каньячнага», я амаль не выходзіў з дому.
Адзінай уцехай былі кароткія сустрэчы на лесвічнай пляцоўцы з суседкай з 11-ай кватэры, я нават не ведаў ейнага імені, але яна быласлаўнай мілай івай, і аднаго мімалётнага вітання ставала, кабне засіліцца, каб напярэдадні арышту дажываць свае п’янкія
дні ў цёмнай кватэры на Бляклай.
У жніўні іва знікла. Спачатку я не надаў гэтаму зна чэння —
ці мала, але вечарамі ў вокнах адзінаццатай кватэры заставалася цёмна і ніхто больш не вітаў мяне чарадзейным гаючым кіўком харашмянай галоўкі на сходах ля параднага пакою. Мой і без таго незайздросны стан пагоршыўся, і ўсё часцей я проста валяўся нямогла ў пакоі, бязгучна скуголячы ў пажоўклыя падушкі. Я пачаў баяцца ўласнага ценю, маё п’янства выціскала мяне, нібы пасту з цюбіка, — з лёгка зразумелага ўпарадкаванага паўпекла ў бясконцае і нязнанае пекліца. Мне не хапала адвагі забіць сябе, але я і не ведаў, як мне жыць далей — куды, у які бок, таму жыў па інерцыі, пакрысе руйнуючы сябе і дзівячыся штодня, як жа доўга цягнецца ўжо гэтае самаразбурэнне, наколькі эластычная пальчатка маёй асобы на кулаку энтрапіі, які што хвіліны большае.
Аднойчы раніцай на лесвічнай пляцоўцы зрабілася шум-
на — там грукалася аб сценкі нешта вуглаватае, там шар-
гацела і рыпала, зрэдчас чуваць было здушаную лаянку.
Я прытуліўся да дзвярнога вочка і ўбачыў грузчыкаў, якія
зацягвалі па вузкім пралёце масіўнае старасвецкае піяніна.
Новы жыхар! Увечары ў вокнах адзінаццатай кватэры за па-
лала святло. Мне адразу стала неяк цяплей на душы, паду-
малася, можа, мая іва вярнулася, а можа, і не мая, але можа,
прынамсі, якая іншая. У той вечар я заснуў з усмешкай на
твары, п’яны ўшчэнт, проста ў фатэлі.
Уначы я прачнуўся, таму што піяніна зайграла. Гралі
нягучна, але ў начной цішыні дзіўная, нервовая манера ігры
разам з трывожнай гармоніяй-спатыкачом гучала ў моц сваёй
незвычайнасці проста аглушальна. Музыка быццам забывала,
што яна музыка, і рабілася паволі тлеючай танальнасцю
вар’яцтва, голкай пад пазногцем, пакутлівым катаваннем,
што папікае, сарамаціць, агаляе нешта няўлоўна мярзотнае,
непрыстойнае, і, калі музыка зноў рабілася музыкай і ша-
танскае сугучча змяняў аднастайны саладжава-абрыдлівы
матыў, я разумеў, што гэтым мярзотным і непрыстойным
быў менавіта я, і мною апаноўваў пякучы сорам. Гэтая му-
зыка была падобная да бесперапыннай серыі бязлітасных
поўх, нібы прыцэл, нібы дырыгуючы ерыхонскімі апошнімі
нотамі паказнік; яна нібыта зрабілася выкананнем нейкага
інфернальнага вердыкту, а я сядзеў у фатэлі, працверазелы і
да смерці спалоханы, не ў змозе паварушыцца — нават калі
музыка спынілася. Я ачуняў толькі апоўдні — натомлены,
змардаваны, сам не свой ад жаху. Дома заставаліся яшчэ дзве
пляшкі «Імперскага каньячнага», я асушыў адну з іх за колькі
хвілін і тутсама адышоўся ад памяці.
Уначы я прачнуўся, таму што зайграла піяніна. Другая
пляшка «Імперскага каньячнага» стала бездакорным наркозам.
І наступнай ноччу я прачнуўся, таму што зайграла піяніна.
У мяне не было больш змогі гэта трываць, не засталося «Ім-
перскага каньячнага», каб проста выключыцца, і ў адчай ным
паўтрызненні я вырашыў пайсці ў 11-ю кватэру і зрабіць хоць
нешта. Я ўстаў з фатэля, і музыка тут жа спынілася. Вось
жа чартаўня! Хістаючыся ад млявасці, я ўсё ж адважыўся
пайсці і разабрацца з навалай. На прыступках я ўсвядоміў,
што паняцця не маю, што мне сказаць, як растлумачыць, бо
музыка была сапраўды вельмі ціхая і, у прынцыпе, прычын
наракаць не было; калі я апынуўся каля цыратавых дзвярэй
з двума пазалочанымі адзінкамі, я знову запанікаваў, аднак
выракаць сябе на далейшыя пакуты я не мог проста фізічна,
таму націснуў на пімпку электрычнага званка.
За дзвярыма пачуўся прыглушаны пластмасавы пераліў,
хтосьці гучна зарагатаў, разбілася шкляное, пачуліся крокі,
у дзвярах павярнуўся ключ, пакацілася ўпушчанае шкляное,
бразнула жалезнае, хтосьці знову зарагатаў, і дзверы нарэшце
адчыніліся.
Калі вы хоць раз бачылі ў жыцці па-сапраўднаму мацё-
рую звяругу — усё роўна котку або землярыйку, страхавога
агента або лася — вам, хутчэй за ўсё, знаёмае адчуванне
пры сутнасці жывой істоты на максімальным узроўні свайго
выжы вальнага развіцця.
Менавіта такі мацёры крогх адчыніў мне дзверы. Гэта быў
немалады мужчына з сівізной, убачыўшы мяне, ён усміх нуўся
і хацеў быў нешта сказаць, як знянацку я не вы трымаў і даў
дзерака. Такой моцнай панічнай атакі ў мяне даўно ўжо
не было, праз нервовае знясіленне, бессань і паранойю я
зусім перастаў разважаць цвяроза. Страх гнаў мяне прэч, я
ўварваўся ў сваю кватэру, прыхапкам сабраў самае неабход-
нае і выбег з дому.
Да раніцы я піў у прывакзальным бары, потым пайшоў да
рэчкі ўшчэнт п’яны, загнаны; мне падавалася, што трэба
проста ўвайсці ў рэчку і паплысці, і ўся гэтая чортава калат-
неча знікне, і я разам з ёю.
На самой набярэжнай на слупе я ўбачыў напісаную ад рукі
абвестку — арэнда пакою. Я ўмыўся рачной вадою, учасаўся,
пералічыў рэшту грошай і пайшоў па адрасе ў абвестцы. Так
я пасяліўся на вуліцы Чорнай.
З цягам часу я прыходзіў у сябе і вывучаў новы раён — я
палюбіў набярэжную і тутэйшыя вулічныя крамкі. Планаў на
будучыню ў мяне не было, я жыў, не задум ваючыся; балазе
маіх ашчаджэнняў ставала на тое, каб забяс печваць каторы
час гультаяванне. Я піў «Імперскае чырвонае» ў кавярні
«Пад праўдай» і днямі навылёт назіраў за разгараннем во-
сень скага пажару. Адзіным чалавекам, з якім я дачыняўся
ў гэтыя лагодныя ціхамірныя дні, была гаспадыня кавярні.
Яе клікалі Нона, ёй было крыху за сорак. Яна рана заўдавела
і часцяком перабывала ў змрочным на строі, але была ўсё ж
кабетай сардэчнай і мела да мяне прыязнасць. Яна не задавала
збыткоўных пытанняў пра маё мінулае, пры сустрэчы заўжды
пачынала размову як бы з сярэдзіны думкі, і я ўслухоўваўся
ў струмень ейных словаў, пакуль мы не пачыналі плыць разам
у адным кірунку. Гэта была жанчына-рэчка, якая жыла на
беразе рэчкі, а я ішоў за вадой.
Наладзіўшы свой няхітры новы побыт, я трохі акрыяў.
Нона знайшла мне заробак — пераклады з ампетыянскай
на фразійскую, у гэтай справе я зубы з’еў, і перада мной
замільгалі агні будучыні. Чаму б і не жыць так, на беразе
рэчкі, на беразе жанчыны, нетаропка працуючы, непрыкметна
існуючы? Чаму б не пачаць абжываць свой жыццёвы тупік
замест таго, каб біцца галавой аб яго сценкі? Зрабіцца жабай,
што самавіта жыве ў нары тарантула.
Я стаў умеркавана піць і купіў сабе сякія-такія строі наўза-
мен зношаным штанам і сурдуту. Я стараўся не пакідаць
раёна набярэжнай, ладзячы сваё жыццё такім чынам, каб
не было падставы выходзіць за межы павучынай нары. Мае
стасункі з Нонай рабіліся штораз бліжэйшыя, мы абодва
адчу валі гэтую сувязь і моцна цешыліся ёю, не дазваля ючы
тым не менш нашым адносінам перарасці ў нешта большае,
рамантычнае. У кавярні «Пад праўдай» я цяпер бавіў усе
свае дні, перакладаючы тэксты, за абедам і вячэрай пера гляд-
ваючыся і гутарачы з Нонай. Зрэшты, часцяком гэта цяжка
было назваць гутаркамі, гэта быў хутчэй саўдзел у маналогах
Нонны, часам маўклівы, часам шматслоўны. Я любіў гэтыя яе
маналогі — яны, хоць і прамаўляліся ўголас, я быў упэўне-
ны, не былі прызначаныя для мяне, Нона вяла гутарку сама
з сабой, з жыццём, а я быў гэтаму толькі свед кам.
Неяк у нядзелю папаўдні, у апошні дзень кастрычніка,
я ўварваўся ў кавярню «Пад праўдай» з купай перакладзе-
ных папер пад пахай і абярэмкам сакавітых груш для
Ноны. У кавярні быў усяго адзін наведнік, сумны дзядок,
ён сядзеў за далёкім столікам ля сценкі, уткнуўшыся но-
сам у шклянку з «Імперскім гарэлкавым». Нона стаяла
ля акна, суворая і дзіўная. Звычайна яна б павіталася са
мною і ўсміхнулася і, напэўна, падпусціла б жарцік наконт
майго ўзбуранага выгляду, але ў той момант яна быццам
не заўважала мяне, адно засяроджана пазірала ў акно,
склаўшы рукі за спінай.
І тут яна загаварыла. Павольна, выразна, разгойдваючыся
з боку ў бок:
— У горада пыса ў крыві. Чырвоныя, колюча-рубячыя клё-
ны на сэрца, цэлая калода дам чырваў у стракатай цыганкі,
усе мінакі — паспешлівымі ратаўнікамі кагосьці, медсёстрамі
і медбратамі, восень ліецца па канавах густым чырвоным
заходам, чарнеючай крывёю, уцякае ад шахцёраў нафтай.
І бар не цешыць, і тампанады любовяў не спыняюць
восень, у горада пыса ў крыві, напляваць, верасень у горадзе,
ці кастрычнік, ці лістапад, горад падхапіў восень і цяпер
будзе толькі ўсё горш. Усе чырваней.
Я гляджу ў акно.
Нарэшце восень і ўнутры, і звонку.
І цэлая талля дам чырваў.
Раптам яна быццам прачнулася, здрыганулася, утаро піў-
шыся ў мяне сваім спустошаным позіркам і чужым, зры-
вістым голасам спытала;
— Ну што, згуляем парцейку?
І ў той жа самы момант дзядок за далёкім столікам з гру ка там
адкінуў крэсла, ускочыў і пачаў спяваць брынклівым ста рэчым
голасам тую самую нездаровую нядобрую музыку з адзінаццатай кватэры, на здзіўленне дакладна трымаючыся нотаў.
Я павярнуўся да Ноны і сшэрх ад жаху. У яе мілых, сяб-
роўскіх, знаёмых рысах нешта знянацку пстрыкнула, змя-
няючы яе ўсю. Хруснулі косткі, пырснула кроў з носу на
васільковую сукенку і вось — перада мной стаяў крогх, самы
страшны і мацёры, што я калі бачыў.
Я ўваткнуў у яго нож, які трапіўся пад руку. Я рабіў гэта
зноў і зноў, пакуль мне не заламалі рукі і не павалілі на
зямлю.
Тарантул схапіў жабу.
Мне далі пажыццёвае зняволенне. Гэта не так страшна,
як вам здаецца. Калі падумаць, то вам усім таксама далі
пажыццёвае. Гэта дасканалае глупства.
Страшней за гэта зацемка, якую я даўно выразаў з газеты
«Імперская Праўда», што дастаўляюць да нас у турму, —
гэты кавалак паперы ўжо зусім пажаўцеў і абцёрхаўся, але
на ім яшчэ можна прачытаць пару сказаў з падводкі:
«Аперацыя «Крогх» завершаная, вораг дзяржавы арыш-
таваны. Псіх-оперы ўсё больш паспяхова ловяць ворагаў
народа на жыўца