Смак Беларускай Мовы
Недавно увидел специи в клевой упаковке:
А вот так выглядит вся серия:
Недавно увидел специи в клевой упаковке:
А вот так выглядит вся серия:
Мы працягваем цыкл публікацый аб побытавай гісторыі беларусаў. Сёння раскажам пра тое, як лячыліся нашы продкі і як развівалася медыцынская адукацыя на беларускіх землях. Ці лячылі зубы? Як абыходзіліся з пераломамі і ставіліся да інтымнага здароўя? Ці былі сітуацыі, падобныя да пандэміі каранавіруса? Пра гэта і не толькі распавядзём у сённяшнім займальным тэксце.
Урачы без адукацыі і сала ў аптэках
Увогуле, спакон веку нашыя продкі «лячыліся» дзякуючы рознага кшталту чараўнікам, знахарам, траўнікам і шаптунам, якія збіралі зёлкі, рыхтавалі настоі ды ведалі заклінанні. Вядома, даўно ўжо існавалі працы антычных медыкаў, якія пісалі на аснове сваіх заключэнняў, — напрыклад, Гіпакрат.
— Каля XIII стагоддзя ў ВНУ Заходняй Еўропы сталі з’яўляцца медыцынскія факультэты, дзе рыхтавалі, як мы цяпер скажам, урачоў агульнай практыкі. Асобна існавалі фармацэўты і хірургі. Што цікава, часцяком (як і пасля ў ВКЛ) апошнія сумяшчалі сваю дзейнасць з цырульніцкай. А што, там і там карыстаешся вострымі прадметамі! — расказвае Дар’я.
У гэты час толькі пачынала фарміравацца дзяржаўнасць, сваіх універсітэтаў у нас не было. Адзінае, што некаторыя «ўрачы» (невядома, ці мелі яны медыцынскую адукацыю) дапамагалі князям папраўляць здароўе.
— Летапіс захаваў гісторыю пра тое, як Ягайла паламаў нагу на паляванні і ў такім становішчы яму на дапамогу прыйшлі ўрачы, — адзначае Гардзейчык.
Узровень медыцыны язычніцкіх часоў мы можам вызначыць дзякуючы раскопкам — археолагі знаходзілі шкілеты з відавочна дэфармаванымі касцямі і трансфармаванымі чарапамі.
Да XV—XVI стагоддзяў заходнееўрапейская канцэпцыя распаўсюдзілася і на ВКЛ. На нашых тэрыторыях таксама сталі з’яўляцца медыкі, якія навучаліся ў замежных ВНУ. Тут можна згадаць і лёс Францыска Скарыны, які атрымаў ступень доктара медыцыны ў Падуанскім універсітэце.
— У 1506 годзе ў Вільні адкрылася першая аптэка. Яе стварыў асабісты ўрач вялікага князя Аляксандра Аляксандр Палінскі. Хутка пасля гэтага Сігізмунд І Стары ўсталёўвае кантроль над аптэкамі, каб інспектаваць вытворчасць лекаў. Далей аптэкі вызваляюцца ад падаткаў, і там дазваляецца гандляваць травамі, каменьчыкамі, сушанымі частачкамі жывёл, змяіным ядам, салам і ўсялякімі замежнымі таварамі кшталту мыла і вострых прыпраў. Таксама там можна было прадаваць спірт, — распавядае наша суразмоўца.
Але ж на той час аптэкары не атрымлівалі спецыяльнай фармацэўтычнай адукацыі — яны праходзілі падрыхтоўку, падобную да рамеснікаў, якія пераймалі досвед майстроў. Адзінае адрозненне: для навучання ў аптэчнай майстэрні патрабавалася веданне латыні, каб можна было зразумець змест рэцэпта.
Кровапусканне, кесарава і стаматалогія
Што да хірургаў-цырульнікаў, з XVI стагоддзя такое сумяшчальніцтва набыло пікавую распаўсюджанасць, а ўрачы з медыцынскай адукацыяй пагардліва ставіліся да такіх універсалаў.
— Але ж і ў іх саміх былі вусікі ў смятанцы: да XVIII стагоддзя панаваў традыцыйны падыход да медыцыны, да яе выкладання і вывучэння ў еўрапейскіх ВНУ. Студэнты вывучалі Гіпакратавы тэорыі кшталту той, што ўсе хваробы ўзнікаюць праз дысбаланс чатырох вадкасцей у чалавечым арганізме — крыві, жоўці, чорнай жоўці і макроты, — усміхаецца спікер.
Але ж завяршым пра дзіўных урачоў-універсалаў. Чым, уласна кажучы, займаліся хірургі-цырульнікі? Напрыклад, кровапусканнем.
— Тады гэта быў папулярны від «лячэння»: лічылася, што калі выпусціць трошкі крыві, то нібыта аднаўляецца баланс арганізма і жыць становіцца лепей, — адзначае Дар’я.
Таксама гэтыя спецыялісты вырывалі зубы. Вядома, што стаматалогіі ў адэкватным яе разуменні не было. Людзі, хворыя на зубы, мелі два варыянты: або пайсці да бабкі-шаптухі і загаварыць зуб, каб не балеў, або проста вырваць яго з коранем і забыцца.
Таксама хірургі-ўніверсалы лячылі язвы, раны і абсцэсы, выпраўлялі пераломы і нават ампутавалі канечнасці. Акрамя таго, яны браліся за «тэрапію» розных дэрматалагічных і венералагічных захворванняў — выразалі і адкрывалі болевыя кропкі.
— Атрымліваецца, яны сумяшчалі хірургію, цырульніцкае майстэрства, дэрматалогію, траўматалогію і венералогію — такія майстры на ўсе рукі, — кажа Гардзейчык. — Акрамя таго, яны яшчэ маглі зрабіць і кесарава сячэнне, але ж такая аперацыя немінуча завяршалася смерцю парадзіхі, затое дзіця выратоўвалі.
Увогуле, хірургічныя ўмяшанні таго часу мелі высокі лятальны працэнт, таму што ўмовы не спрыялі паспяховаму завяршэнню маніпуляцый: антысанітарыя, адсутнасць антысептыкаў і наркоза і г. д
Адносна нармальнае развіццё медыцыны (прыблізна ў тым сэнсе, у якім мы зараз яе разумеем) пачынаецца з эпохі Адраджэння — з XVI стагоддзя, калі ў грамадства ўжо прасочваюцца гуманістычныя ідэі. У гэты час чалавек становіцца цэнтрам светабудовы, развіваюцца фізіялогія і анатомія. А дагэтуль лячэнне абмяжоўвалася выкарыстаннем п’явак, гаючых ваннаў ды кровапусканнем.
Лакдаўны — ідэя не 2020 года
З XIV і аж да XVII стагоддзя так ці інакш у Еўропе адбываюцца ўспышкі і эпідэміі розных захворванняў. Воспа, праказа, грып і ўласна чума — усё гэта ў ВКЛ называлі чумою.
— Што рабілі, калі адбываліся такія эпідэміі з павышэннем тэмпературы цела? Уводзілі лакдаўны! Ставілі забарону на ўезды і выезды з гарадоў, жыхары паражоных населеных пунктаў ратаваліся ўцёкамі. У такія перыяды пераносіліся пасяджэнні сейма, не працавалі кірмашы і цэрквы, а для тых, хто прыбываў з заражаных мясцовасцей, устанаўлівалі каранцін. У выпадку смерці хворага забаранялася ўваходзіць у яго жыллё цягам чатырох тыдняў пасля здарэння. Часам нават ачаплялі заражаныя кварталы гарадоў і спальвалі хаты памерлых ад інфекцый.
Праблема тых часоў існавала яшчэ таму, што людзі не зусім разумелі прычыны заражэння. Не ведалі, што інфекцыі перадаюцца паветрана-кропельным шляхам. Масавая свядомасць ставілася да гэтага пераважна як да Божай кары.
Сексуальнае здароўе
Калі беларусы пачалі хадзіць на медагляды і клапаціцца пра сексуальнае здароўе? Сяляне маглі ні разу ў жыцці не наведаць ніводнага ўрача, а ў шляхты і гарадскіх вярхоў заўсёды былі сямейныя ўніверсальныя дактары.
— Улічваючы, што на той час не было Міжнароднай класіфікацыі захворванняў, існавала шмат траўнікаў і лячэбнікаў — такіх вясёлых кніжачак. Напрыклад, у 1588 годзе з польскай на рускую мову была перакладзена адна з такіх, дзе раілі лячыць венералагічныя захворванні маззю на аснове... ртуці. Толькі пасля ўжо людзі зразумелі, што гэта атрута.
На той час дыягнаставаць нейкае захворванне было вельмі складана — пацыенты і дактары ведалі пра гэта толькі пасля з’яўлення відавочных сімптомаў (боляў або высыпак на целе).
У Расійскай імперыі, дарэчы, быў зусім іншы падыход да прастытуцыі: яе легалізавалі і здароўе жанчын кантралявалася дзяржавай.
— У 1891 годзе ў Мінску быў створаны санітарны камітэт, які забіраў у дзяўчат пашпарты, а замест гэтага выдаваў жоўтыя білеты. Гэта такія санкніжкі, дзе запісваліся даты праходжання медаглядаў і ставіўся штамп «здаровая».
Можна ўявіць, як праходзіў медагляд у той час. Гэта рабілася візуальна, без узяцця аналізаў і інш. Калі ў жанчыны выяўлялася венерычнае захворванне, яе пад канвоем адпраўлялі ў бальніцу на прымусовае лячэнне. Затым яна вярталася на працу.
Новая эпоха для хірургіі і іншых напрамкаў
Лячэнне шырокіх сялянскіх мас (увогуле, не толькі што тычылася рэпрадуктыўнага здароўя) стала магчымым ужо з прыходам савецкай улады. Але ж яшчэ трошкі агульнай перадгісторыі. У эпоху Контррэфармацыі медыцына ўсё больш набывае прыкметы сучаснасці. У гэты час на нашы землі прыходзяць езуіты з мэтай насаджаць каталіцкую канфесію шляхам прапаганды і развіцця ўласных навучальных устаноў.
— Пры сваіх калегіумах яны пачалі адкрываць аптэкі. Да прыкладу, у 1709 годзе на цэнтральнай плошчы ў Гродне (побач з фарным касцёлам) была пабудавана аптэка-музей, — распавядае Дар’я Гардзейчык.
А першыя бальніцы пачалі з’яўляцца на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў XVI стагоддзі, але ж яны былі больш падобныя да дамоў састарэлых. Лячэння як такога там не праводзілася, больш слушнае апісанне — дагляд. Так званыя шпіталі ўтвараліся ў асноўным пры касцёлах.
З 1760-х — 1780-х гадоў у Беларусі пачалі праводзіць больш складаныя хірургічныя ўмяшанні, чым ампутацыя, — ажыццяўляліся аперацыі на мачавым пузыры, прамой кішцы, матцы і малочных залозах. Гэтаму папярэднічала тое, што ў заходніх універсітэтах хірургію нарэшце прыраўнавалі да іншых адгалінаванняў медыцыны і сталі навучаць студэнтаў на базе вышэйшай адукацыі.
— У 1775 годзе пасля запрашэння Антонія Тызенгаўза ў медыцынскую школу ў Гродна прыязджае знакаміты французскі хірург Жан Эмануэль Жылібер. Ён закладвае батанічны сад з больш як дзвюма тысячамі зёлак для будучых медыкаментаў, — адзначае спікер.
Акрамя таго, Жылібер перакладаў навуковую медыцынскую літаратуру, збіраў гербарый, заснаваў пры школе (далей яна ператварылася ў акадэмію) клінічны шпіталь. З акадэміі выпускалі першых дыпламаваных урачоў на тэрыторыі Беларусі, а пасля навучальную ўстанову перанеслі ў Вільню, дзе яна далей трансфармавалася ў медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта.
Балада пра Цмока" (Баллада о драконе) - это известная легенда о победе Юрья (Святого Георгия) над драконом, которая является самым героическим эпизодом в мифологии и истории. Песня впервые была записана в 1970х, и носила характер обрядовой белорусской песни.
Даўным-даўно тое было
Кругом зямлі мора лягло
А ў моры тым жыў люты Цмок
Штодня збіраў з людзей аброк
Было Цмоку ўдзень аброку
Па асміне па чалавеку
І давалі штодзень аброку
Штодзень аброку па чалавеку
Прыйшла чарга і да караля
Абы сам ідзі абы жонку шлі
Як я сам пайду войска згіне
А жонку пашлю не з кім жыць будзе
Я сам не пайду жаны не пушчу
А я вышлю слічну панну
А я вышлю слічну панну
Слічну панну сваю цурку
Скідай дачка чорна плацце
Надзявай дачка бела плацце
А па беленькай кашулечцы
Падперажы пояс кованы
Шаты надзявай дарагія
Боты абувай залатыя
Ідзі к мору мору сіняму
Ідзі к Цмоку на сняданне
Жалобным ды сукном
Усю вуліцу ды сцеле
Срэбрам золатам усю вуліцу
Срэбрам золатам высцілае
Панна ішла Юр’я маліла
Юр’я маліла яго прасіла
Чытаючы спяваючы
Усё Юр’я памінаючы
Панна к мору падступае
З мора чорны Цмок выплывае
З пашчы агонь выкідае
А із вачэй іскры сыплюцца
У яго з наздрэй усё полымя
У яго з вушэй сівы дым клубом
Сіне мора ды хвалюецца
Каралеўнай Цмок ды любуецца
Каралеўначка спужалася
За белкамень схавалася
Аж скуль узяўся ды сам Юр’я
Пагнаў у мора свайго каня
Як ударыў конь ды капытом
А Юр’я сваім кап’ём
Прабіў Цмока злотым кап’ём
Рассек Цмока вострым мячом
Закідай ланцуг Цмоку на рагі
Ды вядзі Цмока па ўсяму свету
Закідай ланцуг Цмоку на рагі
Ды вядзі Цмока па ўсяму свету
Закідай ланцуг Цмоку на рагі
Ды вядзі Цмока па ўсяму свету
А што? На двары не 2018-ты! Памятаеце той цудоўны сакавік?
Карацей, сёння пятніца, прыемны дзень. Ёсць нагода з кубачкам у руках панастальгаваць па часах, якія не памятаем, але шануем.
Только заметил,что автобусные и троллейбусные остановки приводят в порядок,где-то капитальный ремонт и замена названий остановок.Были на белорусском языке ,а стали на русском.Пока две заметил в районе Фестиваля.
Гомель.