Сообщество - Куток беларускай мовы

Куток беларускай мовы

168 постов 231 подписчик

Популярные теги в сообществе:

8

Рыжык

Раніцай у чацвер ён прынёс ёй у спальню тэпці і ружу.

Проста прынёс тэпці і даўжэзную чырвоную ружу ў зубах, аддана гледзячы ў вочы. Яна пасміхнулася і паляпала яго па галаве.


— Добрай раніцы, любая.

— Добрай раніцы, Рыжык.


Ён сеў на падлогу побач з ложкам і доўга абглядаў яе, з нявінным, чыстым, нейкім дзіцячым выразам захаплення на твары.


Рыжык, любы рыжы Рыжык.


— Сёння нейкі адметны дзень, Рыжык? Прабач, я яшчэ не зусім прачнулася.

— Кожны дзень побач з табой, любая, адметны.

— Ты такі харошы, Рыжык, я так бы цябе і з’ела.

— І ты, дарагая. І я.


Ён лізнуў ейную шчаку. Яна зморшчылася.


— Схадзі пачысці зубы, дарагі.


Потым яны любіліся, і ўвесь гэты час на твары яго пана-

ваў выраз захаплення і багомлення.

Яна спазнілася на працу на паўгадзіны.


Увечары ён сустрэў яе на парозе з цюльпанам у зубах і

тэпцямі.


— Рыжык, Рыжык, ты такі мілы, — казала яна, а ён усё зіхцеў сваёй бясконцай усмешкай, і вось яна глядзела фільм, а Рыжык усё гэтак жа разглядаў яе, і вось яна выходзіла згатаваць гарбаты на кухню і ён ішоў за ёй.

— Рыжык, Рыжык, хвасток ты мой...


На досвітку яна прачнулася, Рыжык ляжаў у яе ў нагах, скруціўшыся ў клубок і па-шчанюковаму павіскваючы. Ён усміхаўся ў сне.


У пятніцу яна прыбірала ложак і знайшла жмут іржа вай сабачай поўсці. Рыжык вінавата паглядзеў на яе і апусціў галаву. Потым памчаўся ў калідор і вярнуўся ўжо з тэпцямі, уцешна танчачы вакол яе і зазіраючы лісліва ў вочы.


У суботу Рыжык перастаў размаўляць. Дакладней, ён казаў цяпер толькі «я цябе кахаю», «любая» і «дарагая», а замест усяго астатняга з рота яго чулася толькі няўцямна- невыразнае скавытанне.

Яна пыласосіла ўжо двойчы, але ўсё адно сабачая поўсць была паўсюль.


У нядзелю яна паехала на рынак і купіла ланцужок, абро-

жак і сабачы корм. Увесь дзень яны шпацыравалі ў парку, ён прыносіў ёй палку, круціўся вакол — рыжы закаханы сэтар Рыжык. Сабака з сумнымі зялёнымі, пакуль яшчэ чалавечымі вачыма.


І з таго дня яны жылі доўга і шчасліва, і толькі Трэцяя сусветная вайна і сабачая чумка маглі разлучыць іх.

Показать полностью
5

Japanesque

І вось нібы існуе такі верш,

што, яго прачытаўшы,

прамрэш,

як міне сем дзён.


Прыйдзе па цябе

мокрая Ёка Она,

страшная, чарнаволосая, асляпляльная,

голенькая,

загорнутая толькі ў брытанскі сцяг

душагубка-квайданша.


Яна забярэ цябе на той бок,

там будзе стаяць зарумзаны

Джым Морысан і скавытаць: «I wanna get back,

back, back to the previous side, please!».


І зоймецца табой,

страшная

мокрая

чарнакрылася Ёко

с непрыветным

трохгаловым Джонам

на шворку.


І пачнецца пекла.

Як міне сем дзён, помні.


Існуе такі верш,

што, яго прачытаўшы,

прамрэш,

як міне сем дзён.


Ты толькі што

прачытаў(-ла) яго.

Показать полностью

Яйкі

Хлебушка ўжо такога не купіш, а толькі паралонавы ўсё

нейкі. Альбертаўну з восьмай кватэры сустрэла, у краму ішла,

кажа, сардэчнае ў яе горш зноўку, стала таблеткі дара гія

піць, сын прывёз, можа й дапаможа, а той лекар з чацвёртай

паліклінікі, так ён выпісаў тыя, што даражэйшыя, а ў аптэцы

як назвалі цану, дык гэта ж паўпенсіі.


А я ў слоту такую, дурная, двойчы хадзіла ў краму —

прыйшла спярша, чаргу адстаяла, а кашалёк жа з грашыма на

тумбачцы застаўся ў вітальні. Яшчэ раз пайшла, што паробіш.

Купіла ліверкі, паўбохана хлеба і смятаны тлустай, чаю, яшчэ

глядзела мяса, добры кавалак ялавічыны, прыцэньваюся, на

суп бы, і так есці — таксама, а прадавачка-смаркачка, хамка

такая, усё па тэлефоне балаболіла, нават на мяне, на старую

кабету, не глянула, бессаромніца. Яшчэ акцыя была, жанчына

на зубатычках кілбаску стаяла раздавала, я кавалічак з’ела,

дарагая страшэнна! Куды мне такую кілбасу купляць? Хіба

на паховіны.


І яйкі пайшла глядзела. Дзясятак гэтых энкалагічных

стаіць тут, вядома, лепш ісці купіць на рынку, зусім яны

зна хабіліся, ім яйкі каштуюць сёроўна як ікра, але таксама

яшчэ акцыя была, свята, адразу трынаццаць яек узяць ку-

піць, а каштуе як адно. Я ўсё гляджу, нюхаю гэтыя яйкі —

ну нібыта добрыя, толькі чорным памаляваныя. Пашкабліла

шкарлупіну пазногцем, там белае яйка пад фарбай. Што ж,

кажу, маўляў, яйкі чорныя ў вас, памаляваныя, а жанчына

смяецца, кажа, свята Халовін, на свята спецыяльна зрабілі.


Купіла гэтыя трынаццаць яек, як гаварыцца. Прыйшла да-

дому, паела кашу, памыла каструлю. А з акна дзьме, забы-

лася папрасіць упраўдома, газету ўзяла чытала.


А як раніцай устала, чаю папіла, дай, думаю, я яйкі гэтыя.

Шчотачкай з мылам іх і сяк, і так, не адмываецца, варыць,

думаю, не буду — навошта, каб фарбай мне гэта набрыняла

тутака ўсё. Узяла адно яйка разбіла — пасмажу яечнечку.


А ў абед якраз хуткая ўнізе прыехала, чую ў нашым пад’ездзе

і ў вочка гляджу ўсё — Божухна! — Альбертаўну панеслі.

Сын кажа, раніцай прыступ і ўсё — на месцы адразу. Жах,

бо, кажу, толькі ўчора размаўлялі.


Я Альбертаўну добра ведала, нават узяла паплакала.


А была цыбулька яшчэ ссохлая, Машачка з трэцяй кватэры

за несла зялёнай, харошая дзяўчынка, заўжды паздароўкаецца,

спытае, пастукае ў дзверы, малайчына, і Сярожа ейны, майс-

тар на бітумным. Так дай, думаю, з цыбулькай пасмажу, каб

не прападала, ну нічога, што чорныя, смачныя, жаўток жоўты,

не тое што з хіміяй. Убіла два на патэльню, цыбулька, але

такія яны апецітныя, ай, думаю, яшчэ адно адразу. Хлебам

з талеркі выцерла, чую, пахне дымам, нешта гарыць, я сюды,

я туды — у пад’ездзе дым, акно адкрыла, пажарныя прыехалі,

міліцыя, хуткая. Я ў акно гляджу — траіх выносяць — Ма-

шачку з трэцяй, мужа яе Сяргея і сыночка, яшчэ толькі

ў школу пайшоў, Божачкі мае, учадзелі ў кватэры, задымілася

нешта.


Тры дні не спалася потым, што ж гэта робіцца, нядобра

мне было, ціск скакаў усё, ну ўзрост, страшна сказаць. Ка-

пусту даела, поснае таксама мяса варанае было, што з бу-

лёна засталося. Потым прыгатавала амлет, з пяці яек, каб

таксама на вечар, мука таксама канчаецца, трэба будзе ісці.


А там радыё гучна ўнізе, ці то ў гэтых новых з першай,

ці то ў Надзькі-п’янтосіхі з другой, бяда-гора! І цэлы

дзень радыё на ўсе застаўкі. Я сабралася, тэпці насунула,

схаджу ўніз, а гэта не ў Надзькі, а ў новых, цісну званок,

тут і Надзька выйшла, кажа капец як гучна, стук-стук у дзве-

ры — не адмыкаюць. Надзька хоп, — а там адчынена, зайшлі,

клічам, а Надзька наперадзе ішла, крычыць мне стаяць, не ісці,

я з разбегу зазірнула ў залу — ажно мне сэрца схапіла —

Божухна, кроў паўсюль. А там гэтыя новыя грузіны, ці хто

яны там, бізнесмены, усе зарэзаныя. Ну міліцыя зноў у наш

пад’езд, мне ўсё перад вачыма ад перажыванняў круціцца,

ляжала да аўторка не ўставала, Надзька хоць п’янтосіха,

наведвала, дапамагла мне, малайчына якая.


Ужо потым палягчэла, так кажу, вазьмі сабе вось на бутэльку і яйкі мне пакінь,

адно сабе астатнія бяры, добрыя, не глядзі-тко, што чорныя.

І зрання шум-гам унізе, вох, думаю, ну не зноў жа, што

ж гэта звалілася на наш падъезд, нейкі злы кон, мігцелкі

чуваць, ледзь устала, абгледзелася — а як жа, пад нашым

пад’ездам гармідар — і журналісты, і міліцыя, і хуткая. Да

мяне пастукалі, малады такі міліцыянерык, ветлівы, не чула

ці чаго ноччу падазронага, я кажу, жах з нашым домам нейкі

адбываецца, як Альбертаўна памёрла, так усё паміраюць.

Міліцыянерык кажа, напэўна, таму што год высакосны, а я

не чула нічога, ён кажа, вы не хвалюйцеся, Надзька, маўляў,

з алкашнёй гэтай сваёй пілі-выпівалі, палаяліся, відаць, і

таксама давай нажамі махаць, паклалі адзін аднаго ад ран на

месцы, а Надзька засілілася, высакосны год, тры нябожчыкі,

Божухна!


Я ў краму не пайшла, яшчэ вось з слоіка была кансерва,

з макаронамі пад’ела. За спачын Надзьчын выпіла ў пляшачцы

яшчэ на донцы, усё ж таксама чалавек, прыбірацца ўжо змогі

няма, яйка яшчэ ўсмажыла апошняе. Села на кухні і памерла,

ніяк ужо не ўстану ад стала, ці то дзень, ці то раніца ўжо

мне праз старасць ці праз смерць, незразумела. Думаю,

смеш на як, што памерла, і так сяджу цяпер над патэльняй і

не ўстаецца ніяк.


Мне ж нічога там і не засталося.


Толькі яблыня чорная за акном.

Показать полностью
3

Дзесяць цытат Уладзіміра Караткевіча

Сёння — важная дата ў беларускай гісторыі, а дакладней, у беларускай літаратуры. У гэты дзень 91 год таму нарадзіўся наш вялікі творца Уладзімір Караткевіч. Складана знайсці чалавека, які б любіў Беларусь і беларусаў больш, чым ён. Сёння мы згадваем не самыя папулярныя цытаты з твораў пісьменніка, якія прасякнуты любоўю да гісторыі і дасканалым веданнем яе, шчырымі пачуццямі і перажываннямі.

А мы нагадаем, што ў мінулым годзе Onlíner сумесна з А1 выпусціў праект пад назвай «Падказкі Караткевіча». Журналісты стваралі для вас цікавыя тэксты аб жыцці пісьменніка, а акцёры агучвалі казкі, якія Караткевіч напісаў для маленькіх беларусаў.

Показать полностью 10
6

Гісторыя Гомеля за 5 хвілін

Ну, адбылася хваля жартаў пра Гомель і Гомельскую вобласць у гэтых вашых экстрэмістаў у тэлеграмах, цяпер час нешта сур'ёзнае паслухаць.

Отличная работа, все прочитано!