Рыжык

Раніцай у чацвер ён прынёс ёй у спальню тэпці і ружу.

Проста прынёс тэпці і даўжэзную чырвоную ружу ў зубах, аддана гледзячы ў вочы. Яна пасміхнулася і паляпала яго па галаве.


— Добрай раніцы, любая.

— Добрай раніцы, Рыжык.


Ён сеў на падлогу побач з ложкам і доўга абглядаў яе, з нявінным, чыстым, нейкім дзіцячым выразам захаплення на твары.


Рыжык, любы рыжы Рыжык.


— Сёння нейкі адметны дзень, Рыжык? Прабач, я яшчэ не зусім прачнулася.

— Кожны дзень побач з табой, любая, адметны.

— Ты такі харошы, Рыжык, я так бы цябе і з’ела.

— І ты, дарагая. І я.


Ён лізнуў ейную шчаку. Яна зморшчылася.


— Схадзі пачысці зубы, дарагі.


Потым яны любіліся, і ўвесь гэты час на твары яго пана-

ваў выраз захаплення і багомлення.

Яна спазнілася на працу на паўгадзіны.


Увечары ён сустрэў яе на парозе з цюльпанам у зубах і

тэпцямі.


— Рыжык, Рыжык, ты такі мілы, — казала яна, а ён усё зіхцеў сваёй бясконцай усмешкай, і вось яна глядзела фільм, а Рыжык усё гэтак жа разглядаў яе, і вось яна выходзіла згатаваць гарбаты на кухню і ён ішоў за ёй.

— Рыжык, Рыжык, хвасток ты мой...


На досвітку яна прачнулася, Рыжык ляжаў у яе ў нагах, скруціўшыся ў клубок і па-шчанюковаму павіскваючы. Ён усміхаўся ў сне.


У пятніцу яна прыбірала ложак і знайшла жмут іржа вай сабачай поўсці. Рыжык вінавата паглядзеў на яе і апусціў галаву. Потым памчаўся ў калідор і вярнуўся ўжо з тэпцямі, уцешна танчачы вакол яе і зазіраючы лісліва ў вочы.


У суботу Рыжык перастаў размаўляць. Дакладней, ён казаў цяпер толькі «я цябе кахаю», «любая» і «дарагая», а замест усяго астатняга з рота яго чулася толькі няўцямна- невыразнае скавытанне.

Яна пыласосіла ўжо двойчы, але ўсё адно сабачая поўсць была паўсюль.


У нядзелю яна паехала на рынак і купіла ланцужок, абро-

жак і сабачы корм. Увесь дзень яны шпацыравалі ў парку, ён прыносіў ёй палку, круціўся вакол — рыжы закаханы сэтар Рыжык. Сабака з сумнымі зялёнымі, пакуль яшчэ чалавечымі вачыма.


І з таго дня яны жылі доўга і шчасліва, і толькі Трэцяя сусветная вайна і сабачая чумка маглі разлучыць іх.

Куток беларускай мовы

158 постов219 подписчиков

Добавить пост

Правила сообщества

Запрещена политика в постах за исключением юмористических, исторических и околоисторических постов.

Запрещены (наказывается временным баном внутри сообщества):

ксенофобия, токсичность, провокации, расизм и шовинизм, экстремизм или подстрекательство к нему

Если вы заметили какое-либо нарушение, пожалуйста, напишите об этом @admoders.