Сообщество - Куток беларускай мовы

Куток беларускай мовы

168 постов 231 подписчик

Популярные теги в сообществе:

Традыцыйны строй – Казацка-Балсунскі (Чачэрскі) строй

У відэа пабачыце, як апраналіся беларускі, якія жылі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя ў вёсцы Казацкія Балсуны (Гомельская вобласць, Веткаўскі раён). Даведаецеся, як называецца тая ці іншая дэталь касцюма. Атрымаеце эстэтычнае задавальненне ад таго, якія ж неймаверна прыгожыя нашыя дзяўчаты ў традыцыйным строі.


Выпуск рэалізаваны ўстановай «ЭтнаТрадыцыя» пры ўдзеле ДУК «Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава".

29

Смачна есці! Шпаргалкі для тых, хто імкнецца гаварыць па-беларуску

Першы пост у першым таварыстве на мове. Шпаргалкі для тых, хто імкнецца гаварыць па-беларуску
Сустрэнемся а сёмай. Шпаргалкі для тых, хто імкнецца гаварыць па-беларуску

Сённяшняя шпаргалка не дасць памерці ад смагі або голаду ў горадзе. У падборцы вы знойдзеце сёе-тое па тэме харчавання, «фастфудную» лексіку, падказкі па камунікацыі ў кавярнях, не абмінём увагай і тосты. Тлумачэнні або пераклад на рускую мову прыводзяцца ў дужках. Матэрыял узгоднены з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Карыстайцеся на здароўе.

Паспрыяць удасканаленню маўлення могуць гутаркі з дасведчанымі размоўцамі, а таксама беларускія падкасты, фільмы ды песні. Сёння раім вам паслухаць урывак «За сталом» з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля»: аніякага фастфуда — верашчака з аладкамі і атмасфера сняданку ў вялікай сям’і канца ХIХ стагоддзя.

Показать полностью 5 1
13

Годзе...

Годзе брахні ўжо, падкупленых зводаў!

Годзе таптання праўд вечных, святых!

Сцежку свабоднаму духу народа,

Сцежку да сонца і зор залатых!


З году у год мы жылі, як жывёла,

З году да году чакалі святла...

Што ж нажылі мы, як глянуць наўкола,

Што нам апека тут наша дала?


Тыя, ў дагонцы за блескам часовым,

Браццяў запрэглі ў нявольнічы плуг,

Тыя, таргуючы імем Хрыстовым,

Цемру і здраду спладзілі ўвакруг.


*


Годзе заходняй ці ўсходняй культуры!

Для беларуса цана ім адна,

Усе вы, панове, аднакай натуры:

З сэрца чужога кроў ссалі б да дна.


Вашу карысць нам і вашы заслугі

Добра ўжо скеміў таптаны народ;

Добра вядомы і путы і пугі,

Песціў якімі ваш Захад і Ўсход.


Мы не пакінем свае папялішчы,

З сцежкі — наперад, не пойдзем назад.

Смела здрузгочам старыя бажышчы,

Новым законам збудуем пасад.


*


Годзе нам сілу прыблудаў вялічыць

Дзецьмі, багаццем радзімай зямлі!

Нашы загоны даўно ўжо нас клічуць,

Нашы загоны, што зеллем зраслі.


Досыць ішлі на чужым павадку мы

Доўгія векі без веры ў сябе;

Мы ўжо не тыя,— інакшыя думы

Выраслі з намі, завуць к барацьбе.


Станем к змаганню мы з ведзьмаю-крыўдай

Дружна, адважна, плячо ў плячо:

Рухне старое, хоць крэпкае з віду,

Яснае, вольнае створым жыццё.


*


Годзе нам есці аб’едкі і косці,

Злыбядзе ўсякай паклоны дарыць!

Гаспадары мы ў сябе, а не госці,

Час к панаванню нам след церабіць!


Тое, што ўзята маною дачэсне,

Вечна не будзе душыць, як прыгон;

Наша вярнуцца к нам мусіць канешне,—

Гэткі ўжо быту народаў закон.


Гібне памрока душыўша ад векаў,

Сонца і зоры к сабе свет завуць...

Сцежку свабоднай душы чалавека!

К вольным дням вольныя людзі ідуць!


1912

Годзе...
Показать полностью 1
8

Кніга, якая выйграла галоўную прэмію Гедройца 2021

Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, Рына займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе. Адзінае, чаго яна хоча цяпер, — спакою... Але мы ніколі не атрымліваем таго, чаго хочам. Мроі пераплецены з рэальнасцю. Жанр кнігі — балотная казка.

Подробнее на livelib.ru:

https://www.livelib.ru/book/1005802147-pa-shto-idzesh-vocha-...

Отличная работа, все прочитано!