Ілля і Пятро. Каляды разам з Маляванычам. Вечар чацверты
“Даўно тое было — яшчэ як сам Бог па зямлі хадзіў. Аддаў Бог увесь свет Іллі і Пятру. Але ведама: дзе два паны, там ніколі ладу няма” ;
Маляваныч адкрывае чацвёртае акенца нашага Каляднага календара і чытае беларускую народную казку “Ілля і Пятро” сёння, 4 снежня.
Чароўны свет увасабляе ў малюнках неверагодны Андрусь Такінданг!