А мяне знайшлі не ў капусце
А мяне прынес чорны бусел
І пакінуў на цёмных праспектах
І пакінуў на чыстых праспектах
Менск непераменск
А мяне згубілі не ў лесе
А мяне згубілі ў сэрцы
І пакінулі танчыць ды біцца
І шкада, што няма з кім напіцца
Менск непераменск
Я блукаю па цёмных праспектах
Я тану ў асфальтавых рэках
Я танцую на радасных пляцах
Я танцую на жудастных пляцах
Менск непераменск