23 лютага 1879 года нарадзіўся Казімір Малевіч
— мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунку ў абстрактным мастацтвеУ 1919–1922 гадах Малевіч выкладаў у Народнай мастацкай школе «новага рэвалюцыйнага ўзору» ў Віцебску, быў аднім са стваральнікаў арганізацыі «Сцвярджальнікі новага мастацтва».На пачатку свайго творчага шляху мастак імкнуўся сумясціць прынцыпы кубізму і футурызму. Пазней ствараў супрэматычныя кампазіцыі, у якіх поўнасцю адышоў ад адлюстравання натуральных рэчаў і з'яў, адмовіўся ад канкрэтнай сюжэтнай змястоўнасці твораў. Самая вядомая карціна Малевіча, «Чорны квадрат», напісана ў гэтым стылі.У 1920-я з дапамогай прасторавых кампазіцый Малевіч вывучаў фармальную мову пластычных мастацтваў, ствараў праекты побытавых рэчаў, малюнкі для тэкстыля і інш. У 1918 стварыў афармленне першай пастаноўкі «Містэрыі-буф» Маякоўскага. Аўтар мастацтвазнаўчых прац «Ад кубізму да супрэматызму», «Супрэматызм» і інш.