Пожалуйста, будьте вежливы! В новостных и политических постах действует Особый порядок размещения постов и комментариев.

Таго ж

Такім жа

Як і я

Вытворцам нічога


Маркотным,

Мізэрным

Слепаглуханямым —

Чамучкам


Такім жа

Як і я

Каторым узоры —

Аргазмамі


Каторым

Раніцы

Колам


Якім утраты

Кулём —


Некаторым


Такім жа

Як і я

Што прачнуліся

Ў левым чаравіку

На правай назе

(Як цісне як цісне — Як! —

Пакуль скачам на адной ножцы ў свае

Трыклятыя пякарні

Па хлебушак) —

Ветрагонам


Такім жа

Як і я

Што ўжо ладна так

Не пажылі,

Але так невынішчальна ўжыліся —

Змардаванцам


Такім жа

Як і я —

Без страху глядзець у вочы —


Тыя ж


І працягваць чакаць —


Таго ж