11

Андрусь Горват "Радзіва Прудок" ад купалаўцаў

Пазыўныя нашага радыё зноў у касмічным эфіры! Культавы спектакль, заснаваны на рэальных падзеях, расказвае пра жыццё Адруся Горвата – журналіста з Мінска, які працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры, але ў нейкі момант вырашыў з’ехаць у палескую вёску Прудок – адбудоўваць дзедаву хату і адкрываць сваю паляшуцкую сутнасць. Гэта гісторыя стала дзённікам, дзённік – кнігай, кніга – спектаклем. Здаецца, тое было даўно, але муха Наташа, кот Ромка і паўкіло палескай зямлі – гэта той суплёт любові, які мы заўжды носім з сабою.


Адразу ўзнікае пытанне, ці гэта той самы “Прудок”?


Рэжысёр Раман Падаляка адказвае:

“Той і не той. Адкажу словамі з кнігі «Радзіва Прудок»: На Палессі жыве таямнічы Той, які пра ўсе ведае… Напрыклад, калі паляшук хоча, каб яго словы мелі большую вартасць, ён лёгка прыпісвае іх Тою. “Як Той кажа, “Як Той сказаў”. Праз недастатковую вывучанасць з’явы цяжка вызначыць, якія афарызмы належаць непасрэдна Тою, а якія былі прыдуманы хітраватым мясцовым насельніцтвам”.

Правила сообщества

Запрещена политика в постах за исключением юмористических, исторических и околоисторических постов.

Запрещены (наказывается временным баном внутри сообщества):

ксенофобия, токсичность, провокации, расизм и шовинизм, экстремизм или подстрекательство к нему

Если вы заметили какое-либо нарушение, пожалуйста, напишите об этом @admoders.